10:40 18 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.19
Паказальнік цэнтра выдачы пашпарта заўзятара чэмпіянату свету па футболе 2018

Лаўроў і Макей падпісалі "спартовае пагадненне"

© Sputnik / Игорь Зарембо
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
21 0 0

Падчас буйных спартыўных мерапрыемстваў - ЧС-2018 і Еўрагульняў-2019 - праз унутраную мяжу краін змогуць перамяшчацца замежнікі з "картамі заўзятараў".

МІНСК, 29 мая — Sputnik. Міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў падпісалі "спартовае пагадненне", якое прадугледжвае магчымасць перасячэння замежнымі заўзятарамі ўнутранай мяжы Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт Sputnik.

Замежныя грамадзяне, згодна з бягучымі правіламі, не могуць перасякаць унутраную мяжу Беларусі і Расіі — з-за адсутнасці міжнародных пунктаў пропуску. Асабліва актуальным пытанне з перасячэннем замежнікамі мяжы з'яўляецца напярэдадні буйных спартыўных мерапрыемстваў — Чэмпіянату свету па футболе ў Расіі і Еўрапейскіх гульняў у Беларусі.

Міністры замежных спраў Беларусі і Расіі ў аўторак падпісалі так званае "спартовае пагадненне". Дакумент прадугледжвае магчымасць перасячэння беларуска-расійскай мяжы замежнымі грамадзянамі, якія маюць "пашпарты заўзятараў" і зарэгістраваныя адпаведным чынам.

Паміж краінамі будзе працягвацца праца па падрыхтоўцы пагаднення аб узаемным прызнанні візаў — дакумент можа быць гатовы ўжо да канца гэтага года.

Тэги:
Еўрапейскія гульні, Чэмпіянат свету па футболе-2018, Уладзімір Макей, Сяргей Лаўроў, Расія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы