19:44 17 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.06
Бягуха Аліна Талай

Бягуха Аліна Талай заваявала бронзу на "Брыльянтавай лізе" ў Швецыі

© AFP 2018 / PEDRO UGARTE
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
20 0 0

Самая хуткая ў Беларусі лёгкаатлетка ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі ў Стакгольме паказала вынік 12,55 секунды.

МІНСК, 11 чэр — Sputnik. Беларуская бягуха Аліна Талай атрымала бронзу на этапе "Брыльянтавай лігі" ў Стакгольме, але гатовая паляпшаць свой вынік, паведамляе Sputnik.

Напярэдадні беларуска ў забегу на 100 метраў з бар'ерамі прыйшла да фінішу трэцяй (12,55 секунды). Другой стала спартсменка з Ямайкі Даніэль Уільямс (12,48), золата заваявала амерыканка Брыяна Макнамі (12,38).

"12,55 не ў самай аптымальнай форме. Стомленасць адбіваецца як на разгоне да першага бар'ера, так і на ўсёй дыстанцыі. Але для такога самаадчування і ў гэтай кампаніі — гэта моцна. Рада гэтаму выніку і з нецярпеннем чакаю наступнага старту, дзе змагу паказаць яшчэ лепшы час", — напісала Талай на сваёй старонцы ў Instagram.

Наступны этап "Брыльянтавай лігі" адбудзецца 30 чэрвеня ў Парыжы.

Нагадаем, у Аўстрыі на міжнародных спаборніцтвах Liese Prokop Memorial беларуска ўстанавіла нацыянальны рэкорд — 12,41.

Тэги:
бег, "Брыльянтавая ліга", Аліна Талай, Стакгольм, Швецыя
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы