Трыумфальная перамога Расіі ў першы дзень ЧС-2018. Фота лепшых момантаў гульні

© Sputnik / Виталий Белоусов / Перайсці ў медыябанкФутбол. ЧС-2018. Матч Расія - Саўдаўская Аравія
Футбол. ЧС-2018. Матч Расія - Саўдаўская Аравія - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Чэмпіянат свету па футболе стартаваў са зруйнавальнай перамогі зборнай Расіі над футбалістамі Саудаўскай Аравіі. Як расіяне атрымалі гэтую перамогу - у фотаздымках на Sputnik.

Чэмпіянат свету па футболе 2018 стартаваў у чацвер у Расіі. Па традыцыі, першы матч правялі гаспадары мундыяля — зборная РФ змагалася з футбалістамі з Саудаўскай Аравіі. Гэты старт для расіян апынуўся вельмі паспяховым: атрымалася перамагчы з лікам 5:0! Трыумф прынёс шмат станоўчых эмоцый і самім спартсменам, і заўзятарам па ўсім свеце — святкавалі такую гульню да самай раніцы!

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкФутбол. ЧС-2018. Матч Расія - Саудаўская Аравія
Футбол. ЧМ-2018. Матч Россия - Саудовская Аравия - Sputnik Беларусь
Футбол. ЧС-2018. Матч Расія - Саудаўская Аравія

Аўтарам першага гола ў вароты Саудаўскай Аравіі стаў Юрый Газінскі (12-я хвіліна), другога — Дзяніс Чэрышаў (на 43-й хвіліне).

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкАўтар другога гола Дзяніс Чэрышаў
Денис Черышев, забивший четвертый гол в ворота сборной Саудовской Аравии - Sputnik Беларусь
Аўтар другога гола Дзяніс Чэрышаў

У другім тайме яшчэ адзін гол у вароты супернікаў забіў Арцём Дзюба. Ні стадыён, ні заўзятары, ні сам футбаліст не хавалі сваіх эмоцый. Трэнер зборнай Станіслаў Чарчэсаў нават аддаў чэсць Дзюбе.

© REUTERS / Maxim ShemetovТрэнер зборнай РФ Станіслаў Чарчэсаў аддае чэсць Арцёму Дзюбе
Тренер сборной РФ Станислав Черчесов отдает честь Артему Дзюбе - Sputnik Беларусь
Трэнер зборнай РФ Станіслаў Чарчэсаў аддае чэсць Арцёму Дзюбе

Неўзабаве яшчэ адзін гол забіў той жа Чэрышаў — вельмі эфектна!

© REUTERS / Grigory DukorАўтар чацвёртага гола Дзяніс Чэрышаў
Автор четвертого гола Денис Черышев - Sputnik Беларусь
Аўтар чацвёртага гола Дзяніс Чэрышаў

Нарэшце, у дадатковы час Аляксандр Галавін зрабіў амаль немагчымае — ударам са штрафнога забіў пяты гол.

© Sputnik / Антон Денисов / Перайсці ў медыябанкРасіянін Аляксандр Галавін падчас матчу Расія - Саудаўская Аравія
Россиянин Александр Головин во время матча Россия - Саудовская Аравия - Sputnik Беларусь
Расіянін Аляксандр Галавін падчас матчу Расія - Саудаўская Аравія

Да старту Чэмпіянату свету ў такую паспяховую гульню зборнай Расіі верылі толькі заўзятыя аптымісты — хоць многія і былі ўпэўненыя ў перамозе расіян, але пра такі вынік ніхто і падумаць не мог! Наогул расійская зборная яшчэ не вызначалася так у гэтым годзе, а заўзятары ўжо кажуць: футбалістаў шмат у чым недаацэньвалі, яны яшчэ сябе пакажуць. Застаецца пажадаць трэнерам і гульцам зборнай такіх жа поспехаў у наступных матчах Чэмпіянату свету!

Стужка навiн
0