10:08 20 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.15
Міністр спорту і турызму РБ Сяргей Кавальчук

Міністр спорту: мы годна правядзем Еўрапейскія гульні

© Фото: Министерство спорта и туризма РБ
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
Беларусь рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў 2019 (17)
810

Кіраўнікі дэлегацый краін — удзельніц другіх Еўрапейскіх гульняў наведаюць Беларусь у ліпені.

МІНСК, 25 чэр — Sputnik. Беларусь годна падрыхтуецца і правядзе другія Еўрапейскія гульні у 2019 годзе, заявіў у эфіры тэлеканала СТБ міністр спорту і турызму рэспублікі Сяргей Кавальчук.

Беларусь прыме другія Еўрапейскія гульні 21-30 чэрвеня 2019 года. Рэспубліка працягвае актыўна рыхтавацца да буйнога спартыўнага мерапрыемства.

"Падрыхтоўка да Еўрапейскіх гульняў у нас ідзе планава. Семінар для шэфаў місій пройдзе ў Мінску 9-12 ліпеня — збяруцца кіраўнікі дэлегацый краін-удзельніц. Запланаваны прэс-тур. Аб'екты рыхтуюцца, людзі працуюць, дырэкцыя сваю функцыю выконвае. Я думаю, што мы годна падрыхтуемся і годна правядзем гэтыя гульні", — заявіў міністр Кавальчук.

Дзяржава сёння надае шмат увагі развіццю спорту, нагадаў кіраўнік профільнага ведамства.

"Ёсць сёння ў спорце спецыялісты, стаўку робім на прафесіяналаў. Калі глядзець тактычна на бліжэйшую перспектыву, то ў летніх відах спорту гэта футбол, лёгкая атлетыка, у зімовых — біятлон, фрыстайл, хакей. Сёння дзяржава надае шмат увагі і вельмі трапятліва ставіцца да спорту. Мы павінны даваць вынікі", — упэўнены ён.

У рамках Еўрапейскіх гульняў-2019 у 15 відах спорту будуць разыграны амаль 200 камплектаў медалёў. Спаборнічаць будуць каля чатырох тысяч спартсменаў з паўсотні краін.

Тэмы:
Беларусь рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў 2019 (17)

По теме

Еўрапейскія гульні дапамогуць Беларусі ўмацаваць імідж на сусветнай арэне
Еўрапейскія гульні 2019 не саступяць Алімпіядзе
Квіткі на Еўрапейскія гульні 2019 павінны паступіць у продаж летам
Еўрапейскія гульні сталі выклікам для Беларусі
Тэги:
Еўрапейскія гульні-2019, Міністэрства спорту і турызму РБ, Сяргей Кавальчук, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы