01:47 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Цырымонія гашэння маркі

Домрачаву зноў змясцілі на марку

© Sputnik / Марина Серебрякова
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
2610

Тытулаваная біятланістка падзякавала "Белпошце" за такую традыцыю і выказала надзею, што рукапісныя лісты ў стагоддзе сучасных тэхналогій не страцяць папулярнасці.

МІНСК, 20 ліп — Sputnik. Чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава ўзяла ўдзел у цырымоніі гашэння паштовых марак "Медалісты XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхенчхане", паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Урачыстае мерапрыемства адбылося ў пятніцу ў Нацыянальным алімпійскім камітэце (НАК) Беларусі. У рамках цырымоніі былі прэзентаваныя серыі паштовых марак "Медалісты XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхенчхане" і паштовага блока "Медалісты XII зімовых Паралімпійскіх гульняў у Пхенчхане".

Удзел у мерапрыемстве прынялі Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Дынара Алімбекава, Ірына Крыўко, Святлана Саханенка, Юрый Голуб, Дзмітрый Лобан і Лідзія Графеева.

"Ад усёй душы хочацца падзякаваць нашай пошце за выпуск марак з нашымі алімпійскімі медалістамі, які ўжо стаў традыцыйным. Асабіста ад сябе хачу пажадаць, каб традыцыя рукапісных лістоў працягвалася і лісты неслі ў сабе самыя добрыя навіны і прапановы. А маркі з нашымі партрэтамі занялі пачэснае месца ў калекцыі філатэлістаў ўсяго свету", — сказала самая тытулаваная беларуская біятланістка.

Четырехкратная олимпийская чемпионка Дарья Домрачева
© Sputnik / Марина Серебрякова
Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар"я Домрачава

"Вельмі ганарова быць на марках. Гэта значыць увайсці ў гісторыю сваёй краіны назаўсёды", — адзначыла Надзея Скардзіна.

"Для мяне гэта вялікі гонар. Прымаю ў такім мерапрыемстве ўдзел упершыню, для мяне гэта цікава і хвалююча", — распавяла Ірына Крыўко.

Дарья Домрачева подарила музею НОК свой пиджак
© Sputnik / Марина Серебрякова
Дар"я Домрачава падарыла музею НАК свой пінжак

"Вельмі прыемна і ганарова знаходзіцца тут сярод лепшых. Дзякуй!" — адзначыла Дынара Алімбекава.

Церемония гашения марки
© Sputnik Максим Костьян
Цырымонія гашэння маркі

Дарэчы, партрэты Домрачавай і Скардзіна ўжо друкаваліся на паштовых марках у 2014 годзе пасля Гульняў у Сочы.

Надежда Скардино подарила музею свою винтовку
© Sputnik / Марина Серебрякова
Надзея Скардзіна падарыла музею сваю вінтоўку

Цікава, што на сучасных паштовых марках намалявана нямала айчынных спартсменаў, сярод якіх Вікторыя Азаранка, Максім Мірны, Ала Цупер, Антон Кушнір, Юлія Несцярэнка, Кацярына Карстэн.

Тэги:
Біятлон, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Дынара Алімбекава, Ірына Крыўко, Надзея Скардзіна, Дар'я Домрачава, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы