04:58 15 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.08
Эльвіра Герман

Беларуская бягуха Эльвіра Герман выйграла золата на ЧЕ

© REUTERS / Herman
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
910

У цяперашні час у камандным заліку Беларусь знаходзіцца на 19-м месцы - у скарбонцы зборнай адно золата, адно срэбра і тры бронзы.

МІНСК, 10 жні — Sputnik. Беларуская лёгкаатлетка Эльвіра Герман заваявала залаты медаль у бегу на 100 метраў з бар'ерамі на Чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы, які праходзіць у гэтыя дні.

Фінальныя спаборніцтвы, у якія акрамя Герман прабілася яшчэ адна беларуска — Аліна Талай, адбыліся на Алімпійскім стадыёне ў Берліне ў чацвер, 9 жніўня.

Герман на дыстанцыі паказала першы час — 100 метраў з бар'ерамі яна прабегла за 12,67 секунды.

На другой пазіцыі размясцілася немка Памэла Дуткевіч (12,72), на трэцяй — яе суайчынніца Сіндзі Родлер (12,77). Талай у забегу не фінішавала.

Медаль Герман стала першым золатам на гэтым ЧЕ. У цяперашні час у камандным заліку Беларусь знаходзіцца на 19-м месцы — у скарбонцы зборнай адно золата, адно срэбра і тры бронзы.

Тэги:
Лёгкая атлетыка, Эльвіра Герман, Берлін
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы