МІНСК, 12 жні — Sputnik. Беларус Максім Недасекаў заваяваў срэбра ў спаборніцтвах па скачках у вышыню на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Берліне.
Максім узяў вышыню 2,33 м, паўтарыўшы свой асабісты рэкорд. Перамогу атрымаў прадстаўнік Германіі Матэуш Пшыбілка, расіянін Ілля Іванюк заваяваў бронзавы медаль.
Максім Недасекаў у мінулым годзе ўсталяваў свой асабісты рэкорд 2.33, узяўшы золата на ЧЕ сярод юніёраў і тады пабіў рэкорд 40-гадовай даўніны сярод юніёраў. У Берліне ён упэўнена ўзяў 2,33, але ў дарослым ЧЕ гэта толькі срэбра.