11:30 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка

З кім беларускі згуляюць на старце US Open

© AP / Gareth Fuller
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Спаборніцтвы ў асноўнай сетцы турніру пачнуцца ўжо ў панядзелак, 27 жніўня. У асноўнай сетцы адразу выступяць чатыры прадстаўніцы Беларусі.

МІНСК, 24 жні — Sputnik. Беларускія тэнісісткі даведаліся аб сваіх суперніцах па першым раўндзе асноўнай сеткі Адкрытага чэмпіянату ЗША (US Open), паведамляе Sputnik.

Сёння ў Нью-Ёрку адбылося лёсаванне першага раўнда асноўнай сеткі US Open.

Так, на старце спаборніцтваў Арына Сабаленка (№25 у рэйтынгу WTA) будзе біцца супраць амерыканкі Даніэль Колінз (36). Аляксандры Сасновіч (37) будзе супрацьстаяць прадстаўніца Швейцарыі Белінда Бенчыч (43). Вера Лапко (70) сустрэнецца з украінкай Кацярынай Бандарэнка (84), а Вікторыя Азаранка (80) — са славачкай Вікторыяй Кужмавай (56).

Сёння таксама стала вядома, што Вольга Гаварцова (766) прабілася ў заключны раўнд кваліфікацыі US Open. За трапленне ў асноўную сетку яна паспрачаецца з амерыканкай Ніколь Гібз (115).

Турнір US Open cтартуе 27 жніўня і завершыцца 9 верасня. Прызавы фонд турніру складае 53 мільёны долараў. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым разрадах атрымаюць па 3,8 мільёна.

Тэги:
Тэніс, Вера Лапко, Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч, Вікторыя Азаранка, Нью-Ёрк
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы