00:28 15 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Сустрэча паміж Дынама і Нёманам

Мінскае "Дынама" перамагло "Нёман" у матчы чэмпіянату Беларусі

© ФК "Динамо" Минск
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0

Сустрэча з гродзенскай камандай прайшла на сталічным стадыёне "Дынама" і сабрала амаль 3 тысячы гледачоў.

МІНСК, 3 вер — Sputnik. Футбалісты сталічнага "Дынама" атрымалі перамогу над гродзенскім "Нёманам" на сваім полі, паведамілі ў прэс-службе мінскага клуба.

Матч прайшоў 2 верасня ў Мінску і сабраў 2,7 тысячы гледачоў. Сустрэча скончылася з лікам 1:0. Адзіны гол забіў на 64-й хвіліне Ніно Галовіч.

Наступную гульню "Дынама" правядзе 15 верасня на выездзе ў Салігорску, гэта будзе цэнтральны матч 21-га тура: "Шахцёр" — "Дынама-Мінск".

У гэты ж дзень футбалісты барысаўскага БАТЭ сустрэліся са "Слуцкам". Матч скончыўся з лікам 1:0, гол на 67-й хвіліне гульні забіў Станіслаў Драгун.

На цяперашні момант мінскі клуб знаходзіцца на 4-м радку турнірнай табліцы з 41 балам па выніках праведзеных 19 гульняў. Першае месца займае БАТЭ з 48 баламі і 19 матчамі, на другім — "Віцебск" і 41 бал і таксама 19 матчаў. На трэцім радку знаходзіцца салігорскі "Шахцёр" (41 бал, 19 гульняў).

Тэги:
футбол, ФК "Нёман", ФК Дынама (Мінск), Беларусь

Галоўныя тэмы