02:39 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Аляксандр Лукашэнка едзе на лыжаролерах

Каманда прэзідэнта абагнала ўсіх у лыжаролернай эстафеце

© Photo : пресс-служба президента
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0

Абагнаць супернікаў прэзідэнту дапамагалі алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Надзея Скардзіна, а таксама канькабежцы Марына Зуева і Ігнат Галавацюк.

МІНСК, 9 вер — Sputnik. Каманда прэзідэнт Беларусі перамагла ў лыжаролернай гонцы, арганізаванай з нагоды Дня горада. Супернікамі Аляксандра Лукашэнкі і яго партнёраў па камандзе былі прадстаўнікі сілавых ведамстваў і органаў дзяржкіравання.

Удзельнікі павінны былі прабегчы чатыры ўчасткі па 2,8 кіламетра. Разам з Аляксандрам Лукашэнкам за перамогу змагаліся алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Надзея Скардзіна, канькабежцы Марына Зуева і Ігнат Галавацюк. Прэзідэнт бег на апошнім этапе і фінішаваў першым.

Алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна прызналася, што для яе лыжаролерная гонка — збольшага вельмі асабістая гісторыя і ў нейкім сэнсе сімвалізуе спартыўную Беларусь.

"Гонар бегчы тут. Калі я першы раз прыехала ў Мінск, мяне запрасілі разам з трэнерам, тут праходзілі дакладна такія ж спаборніцтвы. І для мяне гэтыя спаборніцтвы тады сімвалізавалі Беларусь як спартыўную краіну", — заявіла Скардзіна у інтэрв'ю СТБ.

Іншая ўдзельніца каманды-пераможцы Марына Зуева прызналася, што да месца старту ехала на роліках ад "Мінск-Арэны" і была ўражаная колькасцю людзей, якія спяшаліся на спартыўнае свята.

Другой прыбегла каманда Камітэта дзяржбяспекі Беларусі, а трэцімі — прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму. Паколькі на завяршальным этапе, згодна з правіламі спаборніцтвы, павінен бегчы кіраўнік ведамства, камандзе КДБ налічылі штрафныя ачкі, і яна заняла выніковае трэцяе месца. А каманда Мінспорту на чале з міністрам Сяргеем Кавальчуком — другое.

Удзельнікамі эстафеты таксама былі каманды Дзяржпагранкамітэта, Дзяржаўнага мытнага камітэта, Міністэрства адукацыі, МНС, МУС, Міністэрства аховы здароўя і Мінабароны, распавядае БелТА. Прычым ратавальнікі выставілі нават дзве дружыны.

Вялікае спартыўнае свята ля Палаца спорту працягнула цэлая серыя відовішчных спаборніцтваў: спаборніцтвы па пажарна-ратавальным спорце, баскетболе 3х3, валейболе, шахматах, парусная "Зорная рэгата".

Тэги:
Дзень горада Мінска, Аляксандр Лукашэнка, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы