03:18 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
МАЗ на трасеTurkmen Desert Race

Вязовіч выйграў 4-ы этап ралі-рэйду Turkmen Desert Race

© Photo : Jorge Cunha / Turkmen Desert Race
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0

Пасля чацвёртага этапу ў генеральнай класіфікацыі экіпаж Вязовіча знаходзіцца на другім месцы.

МІНСК, 15 вер — Sputnik. Экіпаж лідара каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргея Вязовіча выйграў чацвёрты этап ралі-рэйду Turkmen Desert Race, які праходзіць у гэтыя дні ў Туркменістане, паведаміла ў пятніцу прэс-служба беларускай каманды.

Перад вамі гарачая пустыня: як МАЗы скараюць Каракумы
предоставлено командой "МАЗ-СПОРТавто"

Працягласць чацвёртага спецучастка склала 245 кіламетраў. Другім прыйшоў экіпаж Айрат Мардзеева з "КАМАЗ-майстар", трэцім — яго калегі Дзмітрыя Сотнікава.

"Этап для нас склаўся ўдала. Мы з самага старту ўзялі высокі тэмп і практычна не рабілі памылак падчас заезду", — сказаў Вязовіч.

На чацвёртым этапе ў пяцёрку лепшых увайшлі яшчэ два экіпажы з Беларусі — Аляксандра Васілеўскага (4 месца) і Аляксея Вішнеўскага (5-е).

Пасля чацвёртага этапу экіпаж Вязовіча знаходзіцца на першым месцы ў генеральнай класіфікацыі ралі ў Туркменістане.

Ралі-рэйд Turkmen Desert Race завершыцца 15 верасня. Працягласць трасы складае 1614 кіламетру, яе значная частка праходзіць па пустыні Каракумы.

Тэги:
Ралі, "МАЗ-СПОРТаўта", Туркменістан
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы