01:47 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Андрэй Сідарэнка, архіўнае фота

Ужо вядома, хто ўзначаліць мінскае "Дынама" пасля звальнення Дуайера

© Sputnik / Владимир Песня
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
810

СМІ ўпэўненыя, што месца канадца зойме цяперашні галоўны трэнер зборнай Беларусі Андрэй Сідарэнка.

МІНСК, 9 ліс - Sputnik. Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі Андрэй Сідарэнка ўзначаліць мінскае "Дынама", піша Tribuna.com.

Хакейны клуб "Дынама-Мінск" у пятніцу звольніў галоўнага трэнера Гордзі Дуайера, а з яго трэнерскім штабам кантракты былі скасаваныя па пагадненні бакоў.

Каментуючы звальненне канадскага спецыяліста гендырэктар мінскага "Дынама" Дзмітрый Баскаў заявіў, што новы трэнерскі штаб у бліжэйшы час прыступіць да працы, каб падрыхтаваць "зуброў" да хатняй серыі ў КХЛ, якая стартуе 12 лістапада матчам супраць чалябінскага "Трактара".

Паводле інфармацыі СМІ, каманду ўзначаліць Сідарэнка, які ўлетку гэтага года стаў галоўным трэнерам беларускай зборнай. Зараз беларусы пад кіраўніцтвам Сідарэнкі выступаюць на хатнім турніры - Кубку 4 нацый velcom. Напярэдадні каманда справілася са зборнай Францыі (5:2). Усе шайбы на рахунку хакеістаў мінскага "Дынама": Андрэя Сцяпанава, Яўгена Кавыршына і Максіма Парфееўца.

Сёння беларусы згуляюць супраць Славеніі, а заўтра з камандай Латвіі.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў СМІ ужо пісалі, што Сідарэнка можа сумяшчаць пасады ў зборнай і клубе. Аднак сам спецыяліст не стаў каментаваць гэтую інфармацыю.

Тэги:
Андрэй Сідарэнка, Хакей, ХК Дынама (Мінск)
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы