16:09 18 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
Варатар Ёкерыта Раян Запольскі

КХЛ: мінскае "Дынама" прайграла фінскаму "Ёкерыту"

© Sputnik / Владимир Федоренко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
510

Адзіную шайбу ў вароты фінаў на 7-й хвіліне матчу змог забіць Дзмітрый Буйніцкі.

МІНСК, 29 ліс - Sputnik. Мінскі хакейны клуб "Дынама" прайграў фінскаму "Ёкерыту" ў чарговым матчы Кантынентальнай хакейнай лігі.

Хатнюю гульню сталічныя хакеісты правялі ў сераду 28 лістапада на "Мінск-Арэне".

Лік у сустрэчы адкрыў на шостай хвіліне Джэф Плэт, праз хвіліну "бела-сінія" змаглі зраўняць лік - вызначыўся Дзмітрый Буйніцкі. У першым перыядзе дынамаўцы прапусцілі другую шайбу - удалую атаку варотаў правёў на 14-й хвіліне Стыў Мазэс.

У другім перыядзе хакеісты "Ёкерыта" аформілі яшчэ два ўзяцця варот "Дынама" - на 31-й хвіліне забіў Крысціян Весалайнен, на 32-й - Есэ Ёэнсуу.

У трэцім перыядзе гледачы не ўбачылі галоў, і лік на табло да канца гульні застаўся ранейшым - 1: 4 на карысць фінаў.

Наступную сустрэчу мінчане правядуць у нядзелю 2 снежня - яны на выездзе згуляюць з "Віцязем".

Гэта чацвёрты запар пройгрыш "Дынама" у бягучым чэмпіянаце: да гэтага мінчане саступілі кітайскаму "Куньлуню" (4:1), "Адміралу" (5:1) і "Салавату Юлаеву" (6:1).

У цяперашні час сталічнае "Дынама" з 20 ачкамі знаходзіцца на перадапошнім, 11-м, радку табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ, замыкае спіс "Северсталь". Лідзіруе ў канферэнцыі ЦСКА (56 ачкоў), на другім радку - СКА (53), на трэцяй - "Ёкерыт" (46).

Тэги:
Хакей, ХК Дынама (Мінск)

Галоўныя тэмы