17:29 14 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Мінскае Дынама ўсё ж падпісала расіяніна Цярэшчанку

Мінскае "Дынама" ўсё ж падпісала расіяніна Цярэшчанку

© Photo: ХК "Динамо-Минск"
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

Галоўны трэнер каманды Андрэй Сідарэнка адзначыў станоўчыя моманты ў гульні 37-гадовага расіяніна, які паўгода быў без гульнявой практыкі.

МІНСК, 6 сне - Sputnik. Расійскі хакеіст Аляксей Цярэшчанка падпісаў кантракт з мінскім "Дынама", паведамілі ў прэс-службе "зуброў".

У канцы лістапада мінчане заключылі пробны кантракт з 37-гадовым расіянінам, тэрмін кантракту мінаў 7 снежня.

"Прагляд расійскага форварда прайшоў паспяхова. Пагадненне разлічана да канца сезона", - распавялі ў клубе.

Цярэшчанка за гэты час правёў у складзе "бела-сініх" тры матчы і вызначыўся закінутай шайбай у хатнім матчы супраць "Нафтахіміка" (1:2).

"Вопыту Цярэшчанкі нам не хапае"

Каментуючы падпісанне Цярэшчанкі, галоўны трэнер "зуброў" Андрэй Сідарэнка адзначыў, што форвард дадаваў кожны дзень, што быў у Мінску. А яго гульня, паводле слоў спецыяліста, у апошніх дзвюх сустрэчах пакінула толькі станоўчыя ўражанні.

"Ёсць упэўненасць, што Аляксей на гэтым не спыніцца і хутка набярэ сваю аптымальную форму", - сказаў Сідарэнка.

Настаўнік "Дынама-Мінск" дадаў, што Цярэшчанка гуляе на пазіцыі цэнтральнага нападніка - гэта вельмі важна для каманды. Хакеістаў такога амплуа на трансферным рынку вельмі мала.

"Цярэшчанка - хакеіст з велізарным паслужным спісам, з вопытам перамог на самым высокім узроўні. Гэтага вопыту нам цяпер не хапае. Аляксей можа перадаць яго маладым беларускім хакеістам", - сказаў Сідарэнка.

Па словах галоўнакамандуючага каманды, Цярэшчанка пазітыўна ўплывае на атмасферу ў камандзе. "Цярэшчанка - сапраўдны камандны гулец, на якога можна абаперціся ў няпростай сітуацыі", - сказаў на заканчэнне Сідарэнка.

Сёння мінчане на сваім лёдзе прымуць ніжагародскае "Тарпеда". Пачатак матчу а 19:30.

Мінскае "Дынама" пасля 35 гульняў у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ займае 11-е месца ў Заходняй канферэнцыі з 22 ачкамі.

Тэги:
ХК Дынама (Мінск), Хакей

Галоўныя тэмы