Амерыканскі форвард Дэвід Бут перайшоў у мінскае "Дынама"

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў фотабанкАмерыканскі форвард Дэвід Бут перайшоў у мінскае "Дынама"
Амерыканскі форвард Дэвід Бут перайшоў у мінскае Дынама - Sputnik Беларусь
34-гадовы хакеіст падпісаў кантракт з "Дынама" да канца сезона, Бут можа дэбютаваць за "зуброў" ужо 6 снежня.

МІНСК, 6 сне - Sputnik. Амерыканскі нападаючы Дэвід Бут перайшоў у мінскае "Дынама", паведаміла прэс-служба хакейнага клуба.

Фанаты выкінулі на лёд 35 тысяч цацак і ўстанавілі рэкорд - Sputnik Беларусь
Відэа
Заўзятары выкінулі на лёд 35 тысяч цацак і ўстанавілі рэкорд

34-гадовы хакеіст нарадзіўся ў Дэтройце, на пачатку кар'еры гуляў у NAHL і правёў чатыры сезоны за Мічыганскі ўніверсітэт у NCAA. Таксама Бут выступаў за "Фларыду", затым "Ванкувер", у НХЛ гуляў за "Таронта" і "Дэтройт".

Акрамя таго, амерыканскі форвард правёў два сезоны ў Кантынентальнай хакейнай лізе. У чэмпіянаце-2015/16 Бут выступаў за "Адмірал", у якім быў аднаклубнікам сёлетніх "зуброў" Джонатона Блума і Дзяніса Осіпава. На наступны год ён перайшоў у "Авангард".

Хакеіст гуляў за зборныя ЗША розных узростаў і выйграваў "золата" на юнацкім чэмпіянаце свету-2002 і маладзёжным чэмпіянаце свету-2004. Бут выступіў і на дарослым ЧС-2008.

Усяго за час удзелу ў НХЛ хакеіст правёў 530 матчаў і набраў 236 ачкоў.

У мінскім "Дынама" Дэвід Бут будзе выступаць пад сёмым нумарам. Не выключаецца, што ён дэбютуе за "зуброў" ужо ў заўтрашнім матчы: у чацвер "Дынама" згуляе з ніжагародскім "Тарпеда".

У цяперашні час у турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі "Дынама" з 22 ачкамі пасля 36 гульняў працягвае знаходзіцца на перадапошнім 11-м радку, замыкае тузін "Поўначсталь".

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі