МІНСК, 7 сне - Sputnik. Працэнт набраных ачкоў хакейнага клуба "Дынама-Мінск" пры новым галоўным трэнеры каманды Андрэи Сідарэнке горш, чым пры яго папярэдніку Гордзі Дуайеры, такую статыстыку прыводзіць "Прессбол".
Сідарэнка змяніў Дуайера на пасадзе галоўнага трэнера "зуброў" у пачатку лістапада. З тых часоў каманда пад кіраўніцтвам расійскага спецыяліста, які таксама ўзначальвае нацыянальную зборную Беларусі па хакеі, правяла 11 матчаў, атрымаўшы ўсяго тры перамогі. "Бела-сінія" набралі шэсць ачкоў з 22 магчымых (27,27%). Пры Дуайеры ў 25 сустрэчах 16 балаў (32%) - шэсць перамог і 19 паражэнняў.
Пры гэтым "зубры" пад кіраўніцтвам Сідарэнкі толькі адзін раз змаглі атрымаць перамогу ў асноўны час, адолеўшы дома "Трактар" (3:1). А прайгравала каманда заўсёды ў асноўны час.
Напярэдадні мінчане зноў прайгралі: паражэнне ад ніжагародскага "Тарпеда" (3:6). Прычым, ніжагародцы ў апошні раз перамагалі "зуброў" у кастрычніку 2012-га.
Зараз мінскае "Дынама" размяшчаецца на 11-м месцы ў табліцы Заходняй канферэнцыі з 22 ачкамі ў 36 гульнях.
10 снежня падапечныя Сідарэнкі прымуць у гасцях "Віцязь".
Факт рэгістрацыі і аўтарызацыі карыстальніка на сайтах Sputnik пры дапамозе акаўнта ці акаўнтаў карыстальніка ў сацыяльных сетках пазначае згоду з дадзенымі правіламі.
Карыстальнік абавязваецца сваімі дзеяннямі не парушаць нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства. Карыстальнік абавязваецца выказвацца паважліва ў адносінах да іншых удзельнікаў дыскусіі, чытачоў і асобаў, якія фігуруюць у матэрыялах.
Адміністрацыя мае права выдаліць каментары, зробленыя на мовах, якія адрозніваюцца ад мовы, на якой прадстаўлены асноўны змест матэрыялу.
Каментар карыстальніка будзе выдалены, калі ён:
Адміністрацыя мае права без папярэдняга паведамлення карыстальніку заблакаваць яму доступ да старонкі або выдаліць яго акаунт у выпадку парушэння карыстальнікам правілаў каментавання або пры выяўленнi ў дзеяннях карыстальніка прыкмет такога парушэння.