02:55 19 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Міжнародны лёгкаатлетычны матч паміж зборнымі Беларусі, Балканскіх краін, Прыбалтыкі і Украіны на стадыёне Дынама

Мінск можа правесці чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы ў 2024 годзе

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
810

Заяўку на правядзенне міжнародных спаборніцтваў таксама падала Фінляндыя, Швецыя і Польшча.

МІНСК, 21 сне - Sputnik. Беларусь падала заяўку на правядзенне чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў 2024 годзе, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі (БФЛА).

Прадстаўнікі БФЛА 18 снежня прэзентавалі заяўку Мінска ў галаўным офісе Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі ў Лазане. Таксама на правядзенне чэмпіянату Еўропы прэтэндуе Фінляндыя (Тампэрэ), Швецыя (Гётэборг) і Польшча (рэгіён Сілезія).

"Напрыканцы студзеня Савет ЕА абярэ з чатырох кандыдатаў тры федэрацыі, якія пяройдуць на наступны этап падачы заяўкі", - распавялі ў БФЛА.

Нагадаем, у 2019 годзе Беларусь прыме II Еўрапейскія гульні. Спаборніцтвы пройдуць у Мінску з 21 чэрвеня па 30 чэрвеня. Больш за чатыры тысячы спартсменаў з 50 краін Еўропы разыграюць 200 камплектаў медалёў у 23 спартыўных дысцыплінах.

Слоганам будучых Еўрапейскіх гульняў выбралі фразу Bright Year, Bright You - "Яркі год, яркі ты". Рускамоўны варыянт слогана - "Время ярких побед", на беларускай мове гэта гучыць як "Час яскравых перамог".

Талісманам спаборніцтваў стаў лісяня Лесік. Квіткі на Еўрапейскія гульні паступілі ў продаж 1 снежня. У першыя дні заўзятары купілі больш за дзесяць тысяч білетаў. Самай вялікай папулярнасцю карыстаюцца квіткі цырымоніі адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў, а таксама на спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, веласпорце і мастацкай гімнастыцы.

Тэги:
Мінск, Спорт, Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі

Галоўныя тэмы