Загітава лідзіруе пасля кароткай праграмы на ЧЕ па фігурным катанні

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкАліна Загітава (Расія)
Аліна Загітава (Расія) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзеючая чэмпіёнка Еўропы Аліна Загітава засталася задаволеная пракатам, але адзначыла, што "можна было і лепш".

МІНСК, 23 сту - Sputnik. Алімпійская чэмпіёнка, расійская спартсменка Аліна Загітава пакуль лідзіруе пасля свайго выступу ў кароткай праграме, паведамляе Sputnik.

Мінск упершыню прымае чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні, спаборніцтвы праходзяць на лёдзе "Мінск-Арэны".

Загітава адкрывала выступ шасцёркі наймацнейшых. Расіянка па выніках свайго пракату атрымала 75,00 бала. Загітава пакуль займае першае месца і ўжо гарантавала сабе выхад у адвольную праграму 25 студзеня.

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкАліна Загітава (Расія), справа налева - харэограф Данііл Глейхенгауз і трэнер Этэры Тутберыдзэ
Загітава лідзіруе пасля кароткай праграмы на ЧЕ па фігурным катанні - Sputnik Беларусь
Аліна Загітава (Расія), справа налева - харэограф Данііл Глейхенгауз і трэнер Этэры Тутберыдзэ

"Пракатам я задаволеная, але можна было і лепш", - сказала Загітава журналістам.

Яна адзначыла, што засталася незадаволеная фліпам.

 "Я магла б зрабіць яго лепш", - дадала Загітава.

Спартсменка дадала, што стараецца не думаць пра тое, што яна абараняе ў Мінску тытул чэмпіёнкі Еўропы. А сваёй галоўнай саперніцай расіянка лічыць сябе.

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкАліна Загітава (Расія) выступае ў кароткай праграме жаночага адзіночнага катання на чэмпіянаце Еўропы па фігурным катанні ў Мінску
Загітава лідзіруе пасля кароткай праграмы на ЧЕ па фігурным катанні - Sputnik Беларусь
Аліна Загітава (Расія) выступае ў кароткай праграме жаночага адзіночнага катання на чэмпіянаце Еўропы па фігурным катанні ў Мінску

Фігурыстка сказала, што, катаючы "Прывід оперы" у трэці раз, ужо змагла ўжыцца ў вобраз.

У адвольную праграму адабраліся і дзве іншыя расіянкі: Станіслава Канстанцінава (56,76) і Соф'я Самадурава (72,88). Самадурава па выніках кароткай праграмы заняла другое месца, паказаўшы свой лепшы вынік у сезоне.

Стужка навiн
0