01:55 24 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Беларуская вольніца Васіліса Марзалюк

Еўрапейскія гульні набліжаюцца да завяршэння: у беларусаў ужо 59 медалёў

© REUTERS / VALENTYN OGIRENKO
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
2210

У суботу спартсмены паспаборнічаюць у такіх дысцыплінах, як бадмінтон, бокс, барацьба, спартыўная гімнастыка, каратэ, настольны тэніс і пляжны футбол.

МІНСК, 29 чэр - Sputnik. II Еўрапейскія гульні праходзяць у сталіцы Беларусі з 21 па 30 чэрвеня. Спаборніцтвы, за якімі сочаць заўзятары з розных куткоў свету, працягнуцца і ў суботу. У рамках Гульняў спаборнічае больш за чатыры тысячы спартсменаў з 50 краін Еўропы.

Як і напярэдадні, тройку лідараў медальнага заліку сёння складаюць Расія, Беларусь і Італія, акрамя іх у пяцёрку трапілі Украіна і Грузія. Беларусы могуць пахваліцца 59 медалямі: спартсмены заваявалі ўжо 21 залаты, 14 срэбных і 24 бронзавыя. Мінулую пятніцу "залатой" зрабілі беларускія "вольніцы" Васіліса Марзалюк і Ірына Курачкіна - яны атрымалі два медалі вышэйшай вартасці.

Таксама у пятніцу "срэбра" атрымалі беларускія легкаатлеты - яны сталі другімі ў камандным турніры. Бронзу 29 чэрвеня заваявала велагоншчыца Ганна Церэх.

Вялікае спартыўнае свята грыміць па ўсім Мінску: у розных раёнах горада працуюць буйныя фан-зоны, а асобная лакацыя сустракае заўзятараў каманды Расіі. Дарэчы, у суботу на адной з галоўных пляцовак паблізу Палаца спорту пройдзе Дзень Расіі: запланаваны шматлікія забавы, майстар-класы і выступ зорак.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
Тэги:
Беларусь, Мінск, Еўрапейскія гульні-2019

Галоўныя тэмы