00:14 29 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.24
  • EUR2.47
  • 100 RUB3.34
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
14 0 0

Пілот "капотніка" распавёў, як усё адбылося і чаму экіпаж не будзе працягваць гонку.

МІНСК, 15 ліп - Sputnik. Дзявяты этап ралі-рэйду "Шаўковы шлях-2019" каманда "МАЗ-СПОРТаўта" працягне без сваіх лідараў - экіпажа Сяргея Вязовіча, паведаміла прэс-служба "Чырвоных зуброў".

Капотны каміён Вязовіча, які лідзіраваў на працягу ўсёй гонкі, перавярнуўся сёння на 33-м кіламетры спецучастка восьмага этапу. Экіпаж, на шчасце, не пацярпеў, аднак быў пашкоджаны найважнейшы элемент пасіўнай бяспекі.

"Нам падбіла заднюю частку, і машына адразу ж пачала пераварочвацца, знаходзячыся яшчэ ў паветры. Мы зрабілі поўны абарот праз правы бок і ўсталі на колы", - распавёў Вязовіч.

Ён праехаў крыху наперад, а потым убачыў, што над механікам пагнуты каркас бяспекі.

"Прагнуўся (сілавы элемент - Sputnik) вельмі моцна - амаль дастаў да яго шлема, і я адразу ж спыніўся, так як зразумеў, што нават калі мы даедзем да фінішу, нас усё роўна здымуць з-за такога пашкоджання", - адзначыў лідар каманды.

Вязовіч дадаў, што злы жарт у гэтым інцыдэнце згуляла АКПП - пры руху па мокрым і цвёрдым пяску на "механіцы" можна было б уключыць паніжаную, а "аўтамат", па словах гоншчыка, не дазваляў гэта зрабіць на высокай хуткасці, таму каміён і "зляцеў" з выдмы.

Нагадаем, што экіпаж Вязовіча лідзіраваў на працягу ўсяго маршруту ралі і выйграў амаль усе этапы. Цяпер узначальваюць залік грузавікоў тры гоншчыкі "КАМАЗ-майстар", на першым месцы - Антон Шыбалаў. Два іншыя МАЗы, Аляксея Вішнеўскага і Аляксандра Васілеўскага, займаюць шосты і сёмы радок, прайграючы лідарам больш за чатыры гадзіны.

Дзявяты, перадапошні этап пройдзе паміж гарадамі Алашань і Цзяйгуань. Маршрут складае 501 кіламетр, з іх больш за палову прыпадае на спецучастак.

Тэги:
Сяргей Вязовіч, "МАЗ-СПОРТаўта"

Галоўныя тэмы