11:55 24 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Танк Т-72Б3 каманды войска Беларусі на V Армейскіх міжнародных гульнях - 2019 у парку Патрыёт

Беларуская каманда заняла другое месца ў паўфінале "Танкавага біятлону"

© Sputnik / Алексей Куденко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Першае месца - у каманды Расіі: два расійскія экіпажы ўсталявалі на конкурсе рэкорды хуткасці.

МІНСК, 12 жні - Sputnik. Беларуская каманда заняла другое месца ў паўфінале конкурсу Армейскіх міжнародных гульняў - 2019 "Танкавы біятлон", паведамілі ў прэс-цэнтры гульняў.

Беларускія танкісты пераадолелі дыстанцыю за 1 гадзіну 345 хвілін 31 секунду.

Першае месца - у каманды Расіі, якой на праходжанне трасы хапіла 1 гадзіны 36 хвілін 31 секунды. Трэцяе месца ў мангольскіх танкістаў - яны прайшлі дыстанцыю за 1 гадзіну 58 хвілін 57 секунд. Чацвёртымі да фінішу эстафеты прыйшлі венесуэльцы з вынікам 2 гадзіны 10 хвілін 9 секунд.

Як удакладнілі ў прэс-цэнтры, двум расійскім экіпажам удалося разагнаць свае танкі да 80 і 82 км/г - гэта рэкорд хуткасці на спаборніцтвах.

У фінал "танкавага біятлону" выйшлі каманды Расіі, Беларусі, Казахстана і Азербайджана.

А беларускія снайперы выйшлі ў фінал конкурсу "Снайперскі рубеж", атрымаўшы перамогу ў парным заліку, паведамілі ў Мінабароны Беларусі. За медалі АрМІ ім трэба будзе спаборнічаць з калегамі з Казахстана, Расіі і Кітая.

Тэги:
Армейскія міжнародныя гульні, Расія, танкавы біятлон

Галоўныя тэмы