01:03 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава

Домрачава анансавала сваю прысутнасць на чэмпіянаце свету ў Раўбічах

© Sputnik / Марина Серебрякова
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Прыхільнікі ўжо цікавяцца, ці можна будзе ўзяць аўтограф у славутай экс-біятланісткі.

МІНСК, 16 жні - Sputnik. Алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава анансавала сваю прысутнасць на чэмпіянаце свету па летнім біятлоне ў Раўбічах.

Пасля завяршэння кар'еры біятланістка працягвае часта з'яўляцца на публіцы, а таксама інфармацыйна падтрымліваць спартыўныя мерапрыемствы ў сваім Instagram. У пятніцу на старонцы Домрачавай з'явіўся анонс чэмпіянату ў Раўбічах. У посьце яна прызналася, што плануе наведаць гэтае спаборніцтва.

"Я збіраюся быць ўсе дні! А вы?" - напісала алімпійская чэмпіёнка.

Пост працягвае збіраць каментары. Прыхільнікі біятлона цікавяцца ў Домрачавай, ці змогуць яны ўзяць у яе аўтограф.

"Мы едзем з Масквы і Каўрова))) Дзе можна будзе атрымаць Ваш аўтограф?" - гаворыцца ў адным з каментароў.

Чэмпіянат свету па летнім біятлоне пройдзе ў Раўбічах з 23 па 25 жніўня. На спаборніцтва едуць спартсмены з Вялікабрытаніі, Кітая, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Украіны і шэрагу іншых краін.

Тэги:
Беларусь, Біятлон, Дар'я Домрачава, Раўбічы (спарткомплекс)

Галоўныя тэмы