10:22 25 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.42
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
610

На старце беларуска абыграла 11-ю ракетку ЗША Джэніфер Брэдзі.

МІНСК, 27 жні - Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (46 WTA) выйшла ў другі круг Адкрытага чэмпіянату ЗША, паведамляе Sputnik.

У матчы стартавага раўнда апошняга ў сезоне турніру "Вялікага шлема" беларуска абыграла амерыканку Джэніфер Брэдзі (67 WTA).

Сустрэча прайшла на нью-ёркскіх кортах "Флашынг Медоус" і завяршылася з лікам 6:1, 4:6, 6:0 на карысць Сасновіч. Аляксандра зрабіла дзве нявымушаныя памылкі і адзначылася 19 вінерамі, яе саперніца - 10-ю і 14-ю адпаведна.

У другім раўндзе беларуская спартсменка сустрэнецца з прадстаўніцай Туніса Онс Джабір (62 WTA), якая ў 1/64 адолела Каралін Гарсія (27 WTA).

У аўторак адна супраць адной згуляюць дзве беларускі: Арына Сабаленка (13 WTA) і Вікторыя Азаранка (41 WTA) - гэта іх першая сустрэча на турніры пад эгідай WTA. Пераможца супрацьстаяння згуляе ў другім раўндзе супраць мацнейшай у пары Юлія Пуцінцава (Казахстан) - Мэдысан Брэнгл (ЗША).

Раней у асноўную сетку спаборніцтваў трапілі беларусы Ілля Івашка (143 WTA) і Ягор Герасімаў (129 WTA).

Агульны прызавы фонд US Open-2019 складае 57,2 мільёнаў долараў. Спаборніцтвы завершацца 8 верасня.

Тэги:
ЗША, Тэніс, Аляксандра Сасновіч

Галоўныя тэмы