21:40 14 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.36
Футбалісты брэсцкага Дынама

Лукашэнка павіншаваў "Дынама-Брэст" з чэмпіёнствам

© Photo : ФК "Динамо-Брест"
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
3 0 0

Да ўсяго дружнага і працавітага калектыву "Дынама-Брэст" прэзідэнт звярнуўся з пажаданнем не змяншаць абароты і гучна заявіць пра сябе на еўрапейскім узроўні.

МІНСК, 25 ліс - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў футбалістаў клуба "Дынама-Брэст" з заваяваннем залатых медалёў чэмпіянату Беларусі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

"За кароткі час у Брэсце створана выдатная каманда, якая саставіла рэальную канкурэнцыю лідарам беларускага футбола, прыўнесла ў чэмпіянат новыя ідэі і яркія эмоцыі. Дзякуючы прафесійнаму падыходу вы змаглі без дзяржаўнага фінансавання ўпэўнена стаць на ногі", - сказана ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў таксама, што клубу ўдалося заваяваць сэрцы шматлікіх заўзятараў, якія запоўнілі цалкам трыбуны спарткомплексу "Брэсцкі".

"Вы даказалі, што мары становяцца рэальнасцю, а мэта дасягальная, калі рухацца да яе настойліва і рашуча", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён пажадаў спартсменам, каб поспех каманды з гораду над Бугам паслужыў прыкладам для іншых клубаў і даў новы імпульс развіццю футбола.

А да ўсяго дружнага і працавітага калектыву "Дынама-Брэст" прэзідэнт звярнуўся з пажаданнем не змяншаць абароты і гучна заявіць пра сябе на еўрапейскім узроўні.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, ФК "Дынама" (Брэст), Футбол

Галоўныя тэмы