Беларуская "маладзёжка" разграміла датчан у апошняй гульні ЧС па хакеі

© Photo : ФХРБФорма беларускай зборнай
Форма беларускай зборнай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларусы адкрылі лік ужо на другой хвіліне гульні і ў першым перыядзе здолелі закінуць адразу чатыры шайбы.

МІНСК, 16 сне - Sputnik. Беларуская маладзёжная зборная па хакеі (U20) разграміла датчан у апошняй гульні Чэмпіянату свету, які праходзіў у Мінску, перадае Sputnik.

Спаборніцтвы ў сталіцы Беларусі завяршыліся ўвечары ў нядзелю 15 снежня на лёдзе "Мінск-Арэны" сустрэчай беларускай і дацкай каманд.

Беларусы адкрылі лік ужо на другой хвіліне гульні і ў першым перыядзе здолелі закінуць адразу чатыры шайбы. Пятую ў вароты датчан у сярэдзіне другога перыяду забіў Мікіта Пышкайла, давёўшы лік да разгромнага - 5:0.

​Датчане здолелі адыграць дзве шайбы толькі ў апошняй 20-хвілінку, аднак забівалі і беларусы - у выніку ў канцы гульні лік на табло быў 7:2.

Перамога для зборнай Беларусі нічога не вырашала - каманда заняла трэцяе месца па выніках ЧС. Выйгралі чэмпіянат аўстрыйцы, другое месца заняла каманда Латвіі.

Стужка навiн
0