Лукашэнка - аб ЧС па хакеі: гэта будзе адзін з лепшых чэмпіянатаў свету

© Photo : Пресс-служба президента РБПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі лідар выказаў падзяку кіраўніку IIHF за падтрымку хакея ў рэспубліцы і запэўніў: будучы чэмпіянат правядуць на годным узроўні.

МІНСК, 4 сту - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перакананы, што Беларусь і Латвія арганізуюць у 2021 годзе адзін з лепшых чэмпіянатаў свету па хакеі, пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазелем у суботу.

Каманда Лукашэнкі трыумфальна распачала паход за 13-м Кубкам Каляднага турніру - Sputnik Беларусь
Каманда Лукашэнкі трыумфальна пачала паход за 13-м Кубкам Каляднага турніру

"Я вельмі ўдзячны Міжнароднай федэрацыі і асабіста прэзыдэнту за тое, што вы падтрымалі гэты чэмпіянат свету ў Беларусі і Латвіі. Вы можаце не сумнявацца: мы разам з нашымі суседзямі на годным узроўні правядзем гэты чэмпіянат. Гэта будзе адзін з лепшых чэмпіянатаў свету", - сказаў Лукашэнка, яго цытуе БелТА.

Беларускі лідар падзякаваў Фазелю за прыезд у Мінск на Калядны міжнародны турнір аматараў хакея. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, гэтыя спаборніцтвы ў Беларусі працягнуць падтрымліваць, магчыма, павялічваючы колькасць каманд-удзельніц.

"Ахвотных прыехаць велізарная колькасць. Але мы пакуль у сілу розных прычын абмяжоўваемся 12 камандамі. Хацелася б, каб іх было больш", - дадаў беларускі лідар.

Лукашэнка таксама заўважыў, што хакеісты завяршаюць кар'еру ўжо ў 30-35 гадоў, некаторыя гуляюць больш и прызвычайваюцца да апладысментаў. Так што мэта стварэння Каляднага турніру, паводле слоў беларускага лідара, - "падоўжыць жыццё спартсменам" і папулярызаваць ЗЛЖ.

"Прафесійнае падзенне" Фазеля

Рэнэ Фазель у сваю чаргу зрабіў камплімент Каляднаму турніру, які стартаваў напярэдадні ў спарткомплексе "Чыжоўка-Арэна": у паядынку каманда прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі сустрэлася са зборнай ІІХФ (паядынак скончыўся з лікам 11: 3).

Нагадаем, для ўрачыстага укідвання на лёд запрасілі Рэнэ Фазеля: кіраўнік ІІХФ, зрабіўшы некалькі крокаў, упаў, аднак яму хутка дапамаглі падняцца суддзі. На шчасце, падзенне не было балючым і Фазель выканаў ганаровую місію.

"Гэта было вельмі выдатна. Вы трымаецеся на лёдзе значна лепш, чым я, таму што я зваліўся", - успомніў кур'ёзны выпадак Фазель.

Лукашэнка падтрымаў жарт, адзначыўшы, што "гэта было прафесійнае падзенне - спецыялісты гэта заўважылі". Ён таксама выказаў падзяку кіраўніку IIHF за падтрымку беларускага хакея.

"Мы для хакея робім нямала, але тое, што адбываецца ў беларускім хакеі, задавальнення (вы добра разумееце) выклікаць не можа. Але мы справу паправім", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Стужка навiн
0