00:47 05 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.79
  • 100 RUB3.36
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Тры залатыя, адзін сярэбраны і чатыры бронзавыя медалі заваявалі беларускія змагары ў Італіі на першынстве Еўропы.

МІНСК, 17 лют - Sputnik. Тры залатыя медалі, адно "срэбра" і чатыры "бронзы" заваявалі змагары з Беларусі на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе 2020, які завяршыўся ў нядзелю ў Рыме.

Выступленне беларускай каманды без перабольшання можна назваць паспяховым. Трэці залатыя медалі ў скарбонку зборнай Беларусі дадаў барэц вольнага стылю Магамедхабіб Кадзімагамедаў (вагавая катэгорыя 79 кг). У фінале ён быў мацней за расіяніна Магамеда Рамазанава.

Прадстаўнік зборнай Беларусі па вольнай барацьбе Расул Ціхаеў (вагавая катэгорыя 86 кг) у апошні дзень спаборніцтваў заваяваў бронзавую ўзнагароду. Яшчэ адну бронзу зборнай прынёс Амаргаджы Магамедаў (92 кг).

Нагадаем, раней золата выйгралі Максім Нягода, Ванэса Каладзінская. Ксенія Станкевіч і Ірына Курачкіна сталі бронзавымі прызёрамі турніру. Срэбра на рахунку атлета вольнага стылю Нюргуна Скрабіна.

Галоўныя тэмы