Беларусь пазбавілі права правесці ЧС па хакеі, але паабяцалі кампенсацыю

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкШайба ў варотах
Шайба ў варотах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сусветнай хакейны форум павінен быў прайсці ў траўні-чэрвені 2021-га ў Мінску і Рызе, аднак савет Міжнароднай федэрацыі хакея вырашыў перанесці матчы чэмпіянату з беларускай сталіцы.

МІНСК, 19 сту – Sputnik. Міжнародная федэрацыя хакея выплаціць кампенсацыю Беларусі пасля таго, як Мінск быў пазбаўлены права правесці матчы чэмпіянату свету па хакеі-2021, заявіў член савета IIHF Пётр Бржыза, паведамляе sport.cz.

"Санкцыяў для IIHF няма, будзе кампенсацыя беларускім арганізатарам. Яна дакладна прапісана ў дагаворах. Мы чакаем справаздачы і аналізу з офіса генеральнага сакратара IIHF, які вызначыць усе выдаткі і наступствы гэтага рашэння. Ніхто не ведае дакладнай сумы", - сказаў Бржыза.

Член савета федэрацыі таксама адзначыў, што ўсе расходы па пераносе турніру з Мінска ў новае месца аплаціць IIHF.

"Вядуцца перамовы з Даніяй, Браціславай і Рыгай, якая прапанавала правесці ўвесь турнір. Аднак ім прыйдзецца зрабіць часовую арэну. Латвійскі бок восенню даў зразумець, што можа падрыхтаваць і ажыццявіць гэты варыянт", - сказаў член савета IIHF.

Шайба ў варотах - Sputnik Беларусь
IIHF пазбавіла Мінск права правядзення ЧС па хакеі

Ён дадаў, што рашэнне па пераносе матчаў чэмпіянату з Мінска савет IIHF прыняў аднадушна.

"У верасні мы даручылі федэрацыі прааналізаваць небяспекі і рызыкі, якія могуць паўстаць у выніку правядзення чэмпіянату свету ў Мінску. Сітуацыя там з тых часоў не супакоілася, а наадварот, напалілася. У статуце IIHF выразна апісваецца, што калі арганізатар не можа гарантаваць бяспеку правядзення прызначанага чэмпіянату свету, савет мае права перанесці арганізацыю ў іншую краіну. Гэты абзац зараз выкарыстоўваецца на аснове фактаў, а не пачуццяў", - адзначыў Бржыза.

Што не так з чэмпіянатам?

Сусветнае хакейнае першынство павінна было адбыцца ў траўні-чэрвені 2021 года ў Мінску і Рызе. Аднак у жніўні латвійскія ўлады выступілі супраць сумеснага з Беларуссю турніру з-за палітычнага становішча ў рэспубліцы. У беларускай сталіцы заяўлялі аб поўнай гатоўнасці правесці мерапрыемства сваімі сіламі, калі Рыга адмовіцца ад сумеснай арганізацыі.

У панядзелак, 18 студзеня, стала вядома, што Мінск пазбаўлены права на правядзенне чэмпіянату. Дзе ў выніку пройдзе ЧС, пакуль не паведамляецца. Міжнародная федэрацыя хакея ў бліжэйшы час зробіць шэраг афіцыйных заяў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0