Мінск абмяркоўвае з IIHF памер кампенсацыі за адменены ЧС

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкКіраўнік IIHF Рэнэ Фазель, архіўны фотаздымак
Кіраўнік IIHF Рэнэ Фазель, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сусветны хакейны форум павінен быў прайсці ў траўні-чэрвені 2021-га ў Мінску і Рызе, аднак савет Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) вырашыў перанесці матчы чэмпіянату з беларускай сталіцы.

МІНСК, 25 сту – Sputnik. Вядуцца перамовы з IIHF па пытаннях кампенсацыі за адменены чэмпіянат свету ў Мінску, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі (ФХБ).

"Зараз вядуцца перамовы з удзелам двух бакоў па пытанні кампенсацыі за адменены чэмпіянат свету ў Мінску", - сказалі Sputnik у прэс-службе ФХБ. Там дадалі, што да завяршэння перамоў ніякіх падрабязнасцей паведамляцца не будзе.

Што адбылося?

Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель - Sputnik Беларусь
IIHF не будзе разглядаць заяўку Літвы на правядзенне ЧС-2021

На мінулым тыдні стала вядома, што з Мінску быў перанесены чэмпіянат свету па хакеі. Гэта першынство павінна было прайсці з 26 траўня па 6 чэрвеня 2021 года ў Беларусі і Латвіі. Раней у Рызе выступілі супраць сумеснага турніру з-за палітычнага становішча ў Беларусі. Дзе ў выніку пройдзе ЧС па хакеі таксама пакуль невядома.

Цяпер турнір пройдзе ў альтэрнатыўным месцы ў тыя ж даты. Аб'ява аб новым месцы будзе зроблена ў бліжэйшыя дні.

Старшыня ФХБ Дзмітрый Баскаў раней заявіў, што беларусы ў сусветным форуме ўдзельнічаць будуць. "Мы вельмі паважаем працу спартсменаў, умеем яе шанаваць. Таму, напэўна, не маем маральнага права дзейнічаць, як нашы апаненты, забіраючы ў спартсменаў мару, а ў балельшчыкаў любімую каманду", - сказаў ён.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0