09:00 17 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.50
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.47
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
22 0 0

Наступны важны этап для беларускіх майстроў акадэмічнага веславання - кваліфікацыйныя спаборніцтвы ў Швейцарыі, на якіх будуць разыграны імянныя ліцэнзіі на Алімпіяду ў Токіа.

МІНСК, 12 кра – Sputnik. Залатую ўзнагароду на чэмпіянаце Еўропы па акадэмічным веславанні заваявала беларуска Алена Фурман, спаборніцтвы прайшлі ў італьянскім горадзе Варэзе.

Дыстанцыю 2 тысячы метраў у неалімпійскім класе адзіночак лёгкай вагі Фурман пераадолела за 7 хвілін 41,81 секунды. Другой фінішавала прадстаўніца Румыніі Джаніна-Елена Белеага, якая адстала ад мінчанкі на 3,99 секунды. Трэцяе месца заняла францужанка Клэр Баве, якая саступіла беларусцы 6,98 секунды.

У фіналах А выступала таксама беларуска Таццяна Клімовіч. У гонках жаночых адзіночак яна паказала выніковы час 7 хвілін 42,1 секунды і заняла чацвёртае месца. Першае месца дасталася Ганне Пракацень з Расіі - 7 хвілін 29,76 секунды, другое - Вікторыі Торнлі з Вялікабрытаніі (7 хвілін 36,17 секунды), трэцяе - Жанін Гмейлін са Швейцарыі (7 хвілін 37,1 секунды).

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 629 спартсменаў з 35 краін. Яны спаборнічалі ў 22 відах праграмы.

Тры гады таму на чэмпіянаце Еўропы ў Глазга Алена Фурман таксама была першай. У 2019 годзе разам з Настай Янінай яна заваявала золата на ЧЕ у Люцэрне. Перамагала Фурман і на этапах Кубка свету.

Як паведамілі ў Беларускай федэрацыі веславання, на сённяшні дзень два экіпажы (двойка жаночая лёгкая вага, двойка мужчынская распашная без рулявога) заваявалі права ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Токіа. 15-17 траўня ў Швейцарыі пройдуць кваліфікацыйныя спаборніцтвы, на якіх у "акадэмікаў" будуць разыграны імянныя ліцэнзіі.

У Варэзе адбыліся таксама спаборніцтвы ў паралімпійцаў. Беларуска Людміла Волчак выканала неабходны нарматыў і ў жніўні адправіцца ў Токіа. Для яе гэта будзе восьмая Паралімпіяда.

Чытайце таксама:

Тэги:
Токіа, Алімпіяда, Ліцэнзія, Швейцарыя, спаборніцтвы, ЧЕ па акадэмічным веславанні, золата, Алена Фурман, беларускі

Галоўныя тэмы