Восем медалёў заваявалі беларускі на этапе КС па мастацкай гімнастыцы

© Photo : Белорусская Ассоциация гимнастикиБеларуская гімнастка Аліна Гарноська
Беларуская гімнастка Аліна Гарноська - Sputnik Беларусь, 1920, 19.04.2021
Падпісацца
Спаборніцтвы прайшлі ў сталіцы Узбекістана, да Алімпіяды ў Токіа будуць яшчэ два этапы Кубка свету - у Азербайджане і Італіі.

МІНСК, 19 кра – Sputnik. Беларускія грацыі заваявалі восем медалёў на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, паведамляе Беларуская асацыяцыя гімнастыкі.

Спаборніцтвы прайшлі ў Ташкенце, у іх удзельнічалі спартсменкі з трыццаці краін.

У індывідуальным мнагабор'і, набраўшы 96,500 балаў, бронзавы медаль заваявала Анастасія Салас. Беларуску апярэдзілі расіянкі сёстры Аверыны. Дзіна выйграла золата (104,10), Арына - срэбра (97,400).

Яшчэ адна беларуская спартсменка Аліна Гарноська заняла чацвёртае месца (94,150).

Бронзавы медаль у шматбор'і на рахунку беларускай каманды, якая выступала ў групавых практыкаваннях. Дзяўчыны набралі 72,250 бала. На першую прыступку п'едэстала гонару падняліся гаспадыні турніру - спартсменкі з Узбекістана (76,400). Другое месца заняла ізраільская каманда (73,550).

Анлайн-прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі - Sputnik Беларусь, 1920, 18.03.2021
БФЛА аб булінге: выступаем за плюралізм меркаванняў і аддзяляем спорт ад палітыкі

У асобных відах практыкаванняў Аліна Гарноська была лепшай у практыкаваннях са стужкай: яна набрала 22,750 бала. Сярэбраны медаль на рахунку італьянкі Сафіі Рафаэлі (22,100), бронзавы - у расіянкі Дзіны Аверынай (21,500).

Таксама Гарноська заваявала дзве бронзавыя ўзнагароды ў кампазіцыях з мячом і булавамі.

Анастасія Салас была трэцяй у практыкаванні з абручом.

Не было роўных беларускім групавічкам у кампазіцыі з абручамі і булавамі. Другое месца беларускі заваявалі ў практыкаванні з пяццю мячамі.

Перад Алімпіядай у Токіа яшчэ пройдуць два этапы Кубка свету па мастацкай гімнастыцы: з 5 па 10 траўня ў Баку (Азербайджан) і з 26 па 31 траўня ў Пезаро (Італія).

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0