https://bel.sputnik.by/20210501/Chempyanat-svetu-pa-khake--Ryze-vyrashana-pravodzts-bez-gledacho-1047509047.html
Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года ў Рызе вырашана праводзіць без гледачоў
Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года ў Рызе вырашана праводзіць без гледачоў
Sputnik Беларусь
Эпідэміялагічная сітуацыя ў Латвіі з-за распаўсюджвання каронавіруса ў цяперашні час пагаршаецца; турнір стартуе менш чым праз месяц. 01.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-01T16:45+0300
2021-05-01T16:45+0300
2021-04-28T20:50+0300
навіны
турызм
у свеце
спорт
галоўнае
чэмпіянат
чэмпіянат свету па хакеі 2021 года
рыга
гледачы
латвія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/1c/1047503503_44:0:1000:541_1920x0_80_0_0_16ccfa4d14426460e66d590ad1d2f614.jpg
МІНСК, 1 тра – Sputnik. Улады Латвіі прынялі рашэнне аб правядзенні чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе без гледачоў, паведамляе Sputnik Латвія.Апошнія тры тыдні фіксуецца рост колькасці выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй. У сувязі з гэтым латвійскія ўлады не сталі змякчаць уведзеныя раней абмежаванні з-за распаўсюджвання COVID.Паводле яго слоў, лепш зараз сказаць балельшчыкам аб правядзенні турніру пры пустых трыбунах, чым "падтрымліваць марныя надзеі".Раней Латвійская федэрацыя хакея (ЛФХ) распрацавала план допуску гледачоў на арэны, якія прымуць матчы ЧС. ЛФХ хацела размясціць на "Арэне Рыга" 2660 гледачоў, у Алімпійскім цэнтры - 1058. Таксама фэдэрацыя разглядала варыянт размяшчэння балельшчыкаў на пляцоўцы перад стадыёнам "Даўгава", дзе ўстаноўлены вялікі экран для прагляду матчаў.Нагадаем, Рыга прыме хакейны ЧС з 21 траўня па 6 чэрвеня. Раней паведамлялася, што гульцы і персанал зборных будуць жыць у "пузыры".Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210419/My-ne-bachym-kab-tam-by-ld-prezdent-LHF-ab-nfrastruktury-da-ChS-2021-1047405422.html
рыга
латвія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/1c/1047503503_140:0:1000:541_1920x0_80_0_0_a2c3185c73f5a14f8fbf78a439c3932c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , турызм, у свеце, спорт, галоўнае, чэмпіянат, чэмпіянат свету па хакеі 2021 года, рыга, гледачы, латвія, каронавірус, турнір, хакей, каронавірус covid-19
навіны , турызм, у свеце, спорт, галоўнае, чэмпіянат, чэмпіянат свету па хакеі 2021 года, рыга, гледачы, латвія, каронавірус, турнір, хакей, каронавірус covid-19
Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года ў Рызе вырашана праводзіць без гледачоў
Эпідэміялагічная сітуацыя ў Латвіі з-за распаўсюджвання каронавіруса ў цяперашні час пагаршаецца; турнір стартуе менш чым праз месяц.
МІНСК, 1 тра – Sputnik. Улады Латвіі прынялі рашэнне аб правядзенні чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе без гледачоў, паведамляе Sputnik Латвія.
Апошнія тры тыдні фіксуецца рост колькасці выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй. У сувязі з гэтым латвійскія ўлады не сталі змякчаць уведзеныя раней абмежаванні з-за распаўсюджвання COVID.
"На жаль, эпідэміялагічная сітуацыя па COVID-19 у Латвіі ў цяперашні час пагаршаецца. Мы не бачым магчымасці правесці чэмпіянат свету па хакеі ў Рызе ў прысутнасці гледачоў", - заявіў прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш.
Паводле яго слоў, лепш зараз сказаць балельшчыкам аб правядзенні турніру пры пустых трыбунах, чым "падтрымліваць марныя надзеі".
Раней Латвійская федэрацыя хакея (ЛФХ) распрацавала план допуску гледачоў на арэны, якія прымуць матчы ЧС. ЛФХ хацела размясціць на "Арэне Рыга" 2660 гледачоў, у Алімпійскім цэнтры - 1058. Таксама фэдэрацыя разглядала варыянт размяшчэння балельшчыкаў на пляцоўцы перад стадыёнам "Даўгава", дзе ўстаноўлены вялікі экран для прагляду матчаў.
Нагадаем, Рыга прыме хакейны ЧС з 21 траўня па 6 чэрвеня. Раней паведамлялася, што гульцы і персанал зборных будуць жыць у "пузыры".