https://bel.sputnik.by/20210529/Ltva-gatovaya-prynyats-ChE-pa-velatreku-zamest-Belarus-1047741271.html
Літва гатова прыняць ЧЕ па велатрэку замест Беларусі
Літва гатова прыняць ЧЕ па велатрэку замест Беларусі
Sputnik Беларусь
Як патлумачыла старшыня Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту Наталля Цылінская, рашэнне аб адмене еўрапейскага форуму не палітычнае, а лагістычнае. 29.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-29T11:12+0300
2021-05-29T11:12+0300
2021-05-28T16:23+0300
навіны
у беларусі
у свеце
спорт
галоўнае
літва
чэмпіянат
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102263/16/1022631690_0:150:3000:1846_1920x0_80_0_0_1d0d5e41ac11bc9cbdb081219b549779.jpg
МІНСК, 29 тра - Sputnik. Чэмпіянат Еўропы па велатрэку, які ў чэрвені павінен быў адбыцца ў Мінску, гатова правесці Літва, заявіла літоўскі прэм'ер Інгрыда Шыманітэ.Спаборніцтвы могуць прайсці на арэне Cido ў Панявежысе, дзе ёсць велатрэк.Прычына - лагістычнаяЧэмпіянат павінен быў адбыцца ў Беларусі з 23 па 27 чэрвеня, у Мінск напярэдадні Алімпіяды рыхтаваліся прыехаць наймацнейшыя гоншчыкі свету.Еўрапейскі Саюз веласіпедыстаў (UEC) у чацвер прыняў рашэнне адмяніць веласіпедны форум у беларускай сталіцы. Па словах віцэ-прэзідэнта арганізацыі Аляксандра Гусятнікава, рашэнне аб адмене было прынята не з-за палітыкі."Рашэнне мы прымалі не па палітычных меркаваннях, а зыходзячы з рэальных магчымасцяў даставіць каманды ў Мінск. Гэта асноўная прычына, а ўсё астатняе - гэта ўжо вытворныя", - заявіў ён.Інцыдэнт з лайнерам RyanairЛайнер Ryanair 23 траўня накіроўваўся па маршруце Афіны - Вільнюс, але вымушана прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пасля атрымання паведамлення аб мініраванні.Працавалі сапёрна-піратэхнічная група МУС і следча-аператыўная група. Была праведзена праверка багажу, а таксама дадатковы дагляд пасажыраў. Інфармацыя аб мініраванні не пацвердзілася.Па выніках праверкі затрыманы Раман Пратасевіч - экс-галоўрэд прызнанага экстрэмісцкім Telegram-канала "NEXTA" і рэдактар таксама экстрэмісцкага "Беларусь галаўнога мозгу". У лістападзе мінулага года КДБ Беларусі ўнёс Пратасевіча, у спіс маючых дачыненне да тэрарызму. Таксама затрымалі грамадзянку Расіі Сафію Сапегу.Пасля інцыдэнту саміт ЕС вырашыў у экстраным парадку ўвесці новыя санкцыі супраць Беларусі, запатрабаваў вызваліць Пратасевіча і звярнуўся з заклікам да Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі правесці расследаванне таго, што здарылася.Шэраг краін заявіў, што закрывае авіязносіны з Беларуссю.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210516/Karol-vyasnovaga-sadu-tsyulpan-1047618811.html
літва
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102263/16/1022631690_0:55:3000:1941_1920x0_80_0_0_1b07b8d55dc012dbc3716e49f22f6f2d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, спорт, галоўнае, літва, чэмпіянат, беларусь
навіны , у беларусі, у свеце, спорт, галоўнае, літва, чэмпіянат, беларусь
Літва гатова прыняць ЧЕ па велатрэку замест Беларусі
Як патлумачыла старшыня Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту Наталля Цылінская, рашэнне аб адмене еўрапейскага форуму не палітычнае, а лагістычнае.
МІНСК, 29 тра - Sputnik. Чэмпіянат Еўропы па велатрэку, які ў чэрвені павінен быў адбыцца ў Мінску, гатова правесці Літва, заявіла літоўскі прэм'ер Інгрыда Шыманітэ.
"Літва гатова прыняць Чэмпіянат Еўропы 2021 года. Інфраструктура, вопыт і дружалюбныя заўзятары, фінансавы ўклад - гэта наша абавязацельства перад Еўрапейскім саюзам веласпорту і спартсменамі 50-ці федэрацый", - напісала Шыманітэ у Twitter.
Спаборніцтвы могуць прайсці на арэне Cido ў Панявежысе, дзе ёсць велатрэк.
Чэмпіянат павінен быў адбыцца ў Беларусі з 23 па 27 чэрвеня, у Мінск напярэдадні Алімпіяды рыхтаваліся прыехаць наймацнейшыя гоншчыкі свету.
Еўрапейскі Саюз веласіпедыстаў (UEC) у чацвер прыняў рашэнне адмяніць веласіпедны форум у беларускай сталіцы. Па словах віцэ-прэзідэнта арганізацыі Аляксандра Гусятнікава, рашэнне аб адмене было прынята не з-за палітыкі.
"Рашэнне мы прымалі не па палітычных меркаваннях, а зыходзячы з рэальных магчымасцяў даставіць каманды ў Мінск. Гэта асноўная прычына, а ўсё астатняе - гэта ўжо вытворныя", - заявіў ён.
Інцыдэнт з лайнерам Ryanair
Лайнер Ryanair 23 траўня накіроўваўся па маршруце Афіны - Вільнюс, але вымушана прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пасля атрымання паведамлення аб мініраванні.
Працавалі сапёрна-піратэхнічная група МУС і следча-аператыўная група. Была праведзена праверка багажу, а таксама дадатковы дагляд пасажыраў. Інфармацыя аб мініраванні не пацвердзілася.
Па выніках праверкі затрыманы Раман Пратасевіч - экс-галоўрэд прызнанага экстрэмісцкім Telegram-канала "NEXTA" і рэдактар таксама экстрэмісцкага "Беларусь галаўнога мозгу". У лістападзе мінулага года КДБ Беларусі ўнёс Пратасевіча, у спіс маючых дачыненне да тэрарызму. Таксама затрымалі грамадзянку Расіі Сафію Сапегу.
Пасля інцыдэнту саміт ЕС вырашыў у экстраным парадку ўвесці новыя санкцыі супраць Беларусі, запатрабаваў вызваліць Пратасевіча і звярнуўся з заклікам да Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі правесці расследаванне таго, што здарылася.
Шэраг краін заявіў, што закрывае авіязносіны з Беларуссю.