17:54 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
18 0 0

Галоўны трэнер "сініх" Томас Тухель з другой спробы - год таму ён гуляў у фінале разам з ПСЖ - узяў трафей.

МІНСК, 30 тра - Sputnik. Футбалісты лонданскага "Чэлсі" выйгралі Лігу чэмпіёнаў УЕФА, паведамляе Sputnik.

Англійскі фінал Лігі чэмпіёнаў "Манчэстэр Сіці" - "Чэлсі" адбыўся ў суботу, 29 траўня, на стадыёне "Драган" ў партугальскім Порту. Нагадаем, першапачаткова матч павінен быў праходзіць у Стамбуле, але з-за "каронавірусных" абмежаванняў яго было вырашана перанесці.

Сустрэча завяршылася з лікам 1:0 на карысць "сініх". Пераможны гол на свой рахунак запісаў Кай Хаверц (42-я хвіліна).

"Чэлсі" ўпершыню з 2012 года атрымалі перамогу ў фінале ЛЧ. Дзевяць гадоў таму пад кіраўніцтвам Раберта Дзі Матэа "сінія" ў Мюнхене былі мацнейшыя за "Баварыю". Цяперашняя перамога ў ЛЧ - другая ў гісторыі клуба.

Главный тренер Челси Томас Тухель
© AFP 2021 / PIERRE-PHILIPPE MARCOU
Галоўны трэнер "Чэлсі" Томас Тухель

Цікава, што ў 2008 годзе лонданцы ў фінале сустракаліся з "Манчэстар Юнайтэд", але саступілі.

Галоўны трэнер "Чэлсі" Томас Тухель першы ў гісторыі, каму ўдалося выйсці ў фінал Лігі чэмпіёнаў два гады запар з рознымі камандамі. У 2020 годзе нямецкі спецыяліст вывеў у фінал французскі ПСЖ, але прайграў мюнхенскай "Баварыі".

Главный тренер Манчестер Сити Хосеп Гвардиола
© AFP 2021 / SUSANA VERA
Галоўны трэнер "Манчэстар Сіці" Хасэп Гвардыёла

А вось настаўнік "гараджан" Хасэп Гвардыёла, які працуе ў "Ман Сіці" ужо пяць гадоў, упершыню ў гісторыі вывеў сваіх падапечных у фінал Лігі чэмпіёнаў, але заваяваць свой трэці тытул не змог. Нагадаем, іспанец двойчы станавіўся пераможцам турніру разам з "Барселонай".

Дарэчы, 27 траўня яшчэ адна каманда з Манчэстэра саступіла ў фінале еўракубка: "Ман Юнайтэд" у серыі пенальці прайграў іспанскаму "Вільярэалу" ў Лізе Еўропы.

Чытайце таксама:

Тэги:
трэнер, футбол, Ліга Чэмпіёнаў

Галоўныя тэмы