12:48 14 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.48
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.46
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Кіраўнік ФІДЭ заявіў, што Беларусь сама адмовілася ад буйных спаборніцтваў, паступіўшы тым самым не па-партнёрску.

МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Міжнародная шахматная федэрацыя (ФІДЭ) будзе патрабаваць грашовую кампенсацыю ад Беларусі за адмову ад правядзення Кубка свету, заявіў ТАСС кіраўнік ФІДЭ Аркадзь Дварковіч.

Минск у мінулым годзе адмовіўся праводзіць у сябе адразу некалькі буйных шахматных мерапрыемстваў: не толькі Сусветную шахматную  Алімпіяду, але і Кубак свету сярод жанчын, Кубак свету сярод мужчын і кангрэс ФІДЭ.

Каментуючы адмову беларускага боку, Дварковіч сказаў, што адбыўся форс-мажор. Ён удакладніў, што Мінск сам адмовіўся ад правядзення турніраў.

"Мы нічога не адбіралі ў іх, таму, прама скажам, Беларусь паступіла не вельмі па-партнёрску. Я не ведаю, з-за чаго, паставілі нас перад фактам, без усялякай кампенсацыі - гэта для нас складаная сітуацыя, і з ёй яшчэ будзем разбірацца", - сказаў Дварковіч.

"Ёсць рашэнне савета FIDE займацца пытаннем атрымання кампенсацыі, у адрозненні ад хакея, не мы ім павінны грошы, а яны нам, мы патрацілі свае рэсурсы", - дадаў кіраўнік ФІДЭ.

Кубак свету па шахматах прыме Сочы. Дварковіч распавёў, што падрыхтоўку да яго ідзе кожны дзень.

Чытайце таксама:

Тэги:
спаборніцтвы, шахматы, Кубак свету, Мінск

Галоўныя тэмы