06:56 20 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
33 0 0

Прэзідэнт Беларусі пацікавіўся станам спраў у спартыўнай галіне і асобна спыніўся на правядзенні спартыўна-масавых мерапрыемстваў у рэгіёнах.

МІНСК, 8 чэр - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу з кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэта, паведамляе БелТА.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў Віктара Лукашэнкі станам спраў у спартыўнай галіне і падкрэсліў важнасць папулярызацыі масавага спорту ў рэгіёнах краіны.

"Назіраю за мерапрыемствамі, якія вы праводзіце з мясцовымі органамі ўлады. Здаецца нядрэнна атрымліваецца.  Людзей, кажуць, вельмі шмат прысутнічае на іх", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў культурна-спартыўны фестываль "Вытокi", нядаўна арганізаваны ў Оршы. Да гэтага яго прымала Ліда, наперадзе Кобрын, Мазыр, Бабруйск, Жодзіна.

"Трэба ў гэтых гарадах, якія мы заўсёды абдзялялі увагай, пашанаваць людзей і правесці мерапрыемствы. Затым будзем глядзець на мерапрыемствы іншага плана", - заявіў прэзідэнт.

Асаблівая ўвага - падрыхтоўцы да перанесенай на год летняй Алімпіяды ў Токіа. Віктар Лукашэнка расказаў, што нашы атлеты заваявалі 98 ліцэнзій. У бліжэйшы час будзе сфарміраваны склад нацыянальнай каманды.

Падчас сустрэчы гаварылі не толькі пра спорт. Размова ішла і аб праектах, якія Віктар Лукашэнка курыраваў да таго, як узначаліў НАК. Іх прапанавана трымаць на кантролі да завяршэння. Таксама ўзнімалася тэма ўзаемадзеяння са спецпадраздзяленнямі (раней Віктар Лукашэнка быў памочнікам прэзідэнта па нацбяспекі - Sputnik).

Чытайце таксама:

Тэги:
Беларусь, спорт, НАК, Аляксандр Лукашэнка, Віктар Лукашэнка

Галоўныя тэмы