02:41 05 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.69
  • 100 RUB3.47
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
5520

У Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам пры падтрымцы Банка БэлВЭБ адбудзецца восьмы штогадовы фолк-фестываль "Камяніца 2016".

МІНСК, 7 вер — Sputnik. Арганізатары знаёмяць ахвотных наведаць фолкфэст з адноўленай і ўдакладнённай праграмай.

Музыка

Выступы музыкаў будуць размеркаваныя па ўсёй праграме. Агулам у фестывалі возьмуць удзел больш за 20 калектываў і сольных артыстаў, якія выступяць на дзвюх сцэнах і некалькіх дадатковых пляцоўках. І гэта не ўлічваючы іншых забаў — сумаваць не будзе калі!

Музычная праграма пачнецца а 13:00. Першымі на галоўную сцэну выйдуць фолк-ансамбль "Ветах", этна-трыа "Троіца" і Паліна Рэспубліка. Пасля іх гледачоў чакаюць выступы гурта "ТаРута" (Украіна), спявачкі Іны Жаланнай (Расія) і гурта Re1ikt. Фінальную кропку паставіць этна-трансавы калектыў "Оле Лукойе" (Расія).

Параллельна з галоўнай будзе працаваць другая сцэна, дзе а 14:40 вядомы ўсім Мядзведзь Топа з'явіцца на публіцы разам з фолк-ансамблем "Мілавіца". Таксама на ёй выступяць фолк-калектывы "Варган", "Мярэжа", "Бараўлянская крынічка", "Явар", "Патрыцыя Свіціна".

Акрамя гэтага а 14:00 у драўлянай царкве ў цэнтры музея народныя песні выканае фолк-калектыў "Рада". А 15:00 каля кафэ "Беларуская карчма" таварыства СЭТ распачне паказ аўтэнтычнага беларускага вяселля з адпаведнымі абраду песнямі і танцамі. А ў 18.00 усе гледачы фестывалю разам з праектам "Спеўны сход" выканаюць народную песню "Купалінка".

Майстар-класы і забавы

З 13-й да 15-й гадзіны будзе адбывацца больш за 10 майстар-класаў, падчас якіх можна будзе максімальна блізка пазнаёміцца з народнымі рамёствамі і нават нешта зрабіць самім. Гледачоў чакае ганчарства на крузе і кераміка, аплікацыя з саломкі і кавальная справа, пляценне з лазы і маляванне каляровым пяском, прадзенне і мыльныя бурбалкі, тэкстыльная лялька і ткацтва на дошчачках, пляценне паясоў і чаканка манет.

С 13 гадзін пачнуць сваю працу і забаўляльныя пляцоўкі: лучна-арбалетны цір і барацьба на паясах, катанне на конях і поні, народныя танцы і палёты на гіраплане, а таксама дзіцячая пляцоўка ад Сямейнага цэнтра Кацярыны Каўровай, выставы мастакоў Ганны Сілівончык, Васіля Пешкуна, Алеся Пушкіна, фатографаў Віктара Малышчыца і Аляксандра Ждановіча.

Фестывальнае харчаванне ў традыцыях беларускай кухні забяспечаць выяздныя кропкі ад сталічных рэстарацый "Камяніца", "Грай", "Агінскі", а таксама "Беларуская карчма", якая працуе на тэрыторыі музея.

Як даехаць

На асабістым аўто ці ровары, а таксама на бясплатным фестывальным аўтобусе, які будзе курсіраваць ад станцыі мятро "Малінаўка" і назад. З 12:30 да 14:15 і з 18:45 да 23:00 інтэрвал руху — 15 хвілін, з 14:15 да 18:45 — 30 хвілін.

Квіткі на фестываль: дарослыя — 10 рублёў, студэнты — 7 рублёў, школьнікі — 5 рублёў. Набыць можна на ўваходзе, але каб пазбегнуць магчымай чаргі, рэкамендуем набываць на сайтах і ў касах Bycard, SMSbilet.

Дашкольнікі і гледачы ў поўных версіях нацыянальнага строю (ад абутку да галаўнога ўбора) праходзяць бясплатна.

Уваход будзе адчынены з 12:00, мерапрыемства працягнецца з 13-й да 22-й гадзіны.

Тэги:
Фолк-фэст "Камяніца", Музей народнай архітэктуры і побыту, Беларусь

Галоўныя тэмы