06:09 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Кадр з кліпу Homie

Кліп гамельчукоў пра наркотыкі сабраў 10 мільёнаў праглядаў на YouТube

© Фото: стоп-кадр YouTube
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Выканаўца з Гомелю пад псеўданімам Homie актыўна раскручвае сябе ў сацыяльных сетках, аднак шмат карыстальнікаў выказалі сумнёвы наконт рэальнасці яго поспеху.

МІНСК, 31 кас — Sputnik. Кліп беларускага выканаўцы Homie на песню "Какаін" сабраў больш за дзесяць мільёнаў праглядаў на YouТube і выклікаў бурныя спрэчкі ў інтэрнэце.

Пад псеўданімам Homie хаваецца выхадзец з Гомеля Антон Табала, які нарадзіўся ў 1989 годзе. З ангельскай яго сцэнічнае імя можна перавесці як "сябрук", што адпавядае рэп-вобразу гамельчука.

Яго кліп на песню "Какаін" сабраў больш за дзесяць мільёнаў праглядаў на YouТube за паўтара года. Шмат карыстальнікаў сацсетак сумняваюцца ў гэтым дасягненні: іншыя відэа выканаўцы збіраюць у разы менш праглядаў, а некаторыя падазраюць выканаўцу ў "накрутцы".

Іншым вострым пытаннем стала законнасць відэа — у ім паказваюць ўжыванне наркотыкаў. Згодна з заканадаўствам Беларусі, падобныя "інструкцыі" з'яўляюцца па-за законам, аднак праваахоўныя органы пакуль на ролік не звярталі ўвагі. Забаронены падобныя выявы і ў Расіі, дзе ў Homie таксама ёсць пэўная колькасць прыхільнікаў.

Як сцвярджаецца, Homie — адзін з нешматлікіх рускамоўных артыстаў-"дзесяцімільённікаў" на YouТube, аднак гэта не так: у спісе папулярных на відэасэрвісе выканаўцаў — і групоўка "Ленінград", і дзесяткі іншых артыстаў.

Тэги:
Музычныя жанры, Стыль жыцця, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы