06:24 20 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.09
  • 100 RUB3.46
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
2210

Карціна трапіла ў шорт-ліст намінацый "Оскара", аднак да беларускага пракату пакуль не дабралася.

МІНСК, 17 сту — Sputnik. Карціна расійскага кінарэжысёра Андрэя Канчалоўскага "Рай" не выйдзе ў беларускі пракат, паведамілі Sputnik дыстрыб'ютары стужкі.

Канчалоўскі атрымаў за карціну "Рай" прыз Венецыянскага кінафестывалю. Акрамя таго, вядомы кінарэжысёр трапіў і ў шорт-ліст намінантаў на "Оскар" за лепшы фільм на замежнай мове.

У расійскі пракат "Рай" выходзіць 19 студзеня.

Аднак у Беларусі адначасова новы фільм Канчалоўскага паказаны не будзе — ні ў дзяржаўных, ні ў прыватных кінатэатрах. Варта адзначыць, што ў пераважнай большасці выпадкаў прэм'еры ў Расіі і Беларусі праходзяць адначасова.

Ці выйдзе "Рай" Канчалоўскага ў пракат пазней, Sputnik у дыстрыб'ютараў стужкі даведацца ў панядзелак не змог. Пакуль яго нельга паглядзець і анлайн. Гістарычная драма "Рай" распавядае гісторыю пра людзей, жыцці якіх перасекліся падчас Другой сусветнай вайны: рускай эмігранткі Вольгі, удзельніцы руху французскага Супраціўлення, француза-калабарацыяніста Жуля і немца Хельмута, высокапастаўленага афіцэра СС.

Дзеянне фільма разгортваецца пераважна ў нямецкім канцлагеры.

Тэги:
Кіно, Андрэй Канчалоўскі, Расія

Галоўныя тэмы