15:26 20 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Адкрыццё выставы А.Кузьміча ў Пекіне

Цэнтр беларускай культуры адкрыюць у Пекіне

© Sputnik
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
1230

У Гродна ў рамках дзён культуры Кітая адбылося адкрыццё выставы Марыны Эльяшэвіч, якая валодае традыцыйнай кітайскай тэхнікай.

МІНСК, 22 сту — Sputnik. Цэнтр беларускай культуры плануецца адкрыць у Пекіне ў маі. Пра гэта паведаміў надзвычайны і паўнамоцны пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін падчас мерапрыемстваў, прысвечаных культуры Кітая ў Гродне.

"Кітай адкрыў у мінулым годзе Цэнтр культуры ў Мінску, аналагічны беларускі цэнтр з'явіцца ў Пекіне, адкрыццё намечана на май бягучага года", — паведаміў пасол.

Ён адзначыў, што супрацоўніцтва Беларусі і Кітая на працягу амаль 25 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін развіваецца дынамічна і ўстойліва, а найбольш выніковым яно стала ў апошнія пяць гадоў. 

Падчас адкрыцця выставы гродзенскай мастачкі Марыны Эльяшэвіч ён падкрэсліў, што працы гэтага аўтара вядомыя і ў Беларусі, і ў Кітаі.

"Яе выставы і семінары знаёмяць людзей з традыцыйнай кітайскай тэхнікай. Такія культурныя праекты з'яўляюцца добрай платформай для спалучэння культурных традыцый падчас будаўніцтва эканамічнага пояса Шаўковага шляху", — дадаў дыпламат.

Тэги:
Кітай, Гродна

Галоўныя тэмы