08:24 26 чэрвеня 2017
«Радыё Sputnik»
Інсталяцыя бразільскага мастака на Венецыянскай біенале - 2016

"Стол": што прадставіць Беларусь на Венецыянскай біенале

© AFP/ GABRIEL BOUYS
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
941

Выдзеленыя Мінкультам грошы аўтары праекту выдаткуюць на арэнду павільёна, а таксама друк плакатаў і каталогаў; сам жа праект яны падрыхтавалі на ўласныя сродкі.

Праз два месяцы пройдзе 57-ая Венецыянская біенале — адзін з самых значных форумаў сучаснага мастацтва. Беларусь на выставе прадставяць мастак Раман Заслонаў, прадзюсар Віктар Лабковіч і рэжысёр Сяргей Талыбаў.

Канцэпцыю беларускага павільёна на 57-й Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва зацвердзіла ў лютым спецыяльнае журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі Міністэрства культуры, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і шэраг іншых арганізацый.

Карэспандэнт Sputnik Яўген Казарцаў сустрэўся з Заслонавым і Лабковічам, каб даведацца — чым жа паспрабуе здзівіць Беларусь спрактыкаваных гасцей біенале.

Павільён — каля садоў Джардзіні

"Стол" — праект маёй інтэлектуальнай працы ўжо на працягу некалькіх гадоў, прычым апошнія паўтара года са мной над ім працуюць прадзюсар Віктар Лабковіч і рэжысёр Сяргей Талыбаў", — распавёў Заслонаў.

Як прызнаўся мастак, пасля зацвярджэння Мінкультам праект трохі змяніўся, хоць і не канцэптуальна.

"Гэта звязана з тым павільёнам, дзе мы будзем выстаўляцца ў Венецыі. Вядома, асноўны элемент — відэа — ніяк не змяніўся, проста памяняліся ўмовы экспанавання і падачы", — растлумачыў ён.

Художник Роман Заслонов
© Sputnik / Виктор Толочко
Мастак Раман Заслонаў

Як нагадаў Лабковіч, у Беларусі свайго павільёна няма, таму для ўдзелу ў экспазіцыі даводзіцца арандаваць плошчу.

"За два дні мы павінны былі прагледзіць дзвесце варыянтаў, з якіх выбралі два павільёна. У выніку спыніліся на тым, што крыху даражэй, затое размешчаны каля садоў Джардзіні, у якіх і адбываюцца асноўныя дзеянні ў рамках біенале. Памяшканне — класічная еўрапейская мастацкая галерэя з зусім невялікай плошчай, дзе нам трэба будзе зрабіць нешта прывабнае і годнае. Там две залы: у першай — будзе праекцыя відэа, а ў другой — інсталяцыя. Усяго мы раскрываць не будзем — няхай будзе інтрыга", — распавёў суразмоўца Sputnik.

Беларускае відэа на біенале

Відэа доўжыцца 32 хвіліны. На экране з'яўляецца вялікая колькасць вядомых беларускіх артыстаў, а таксама простыя людзі і мастакі.

"Само відэа — бясконцы "стол", дзе адбываюцца розныя падзеі. Бывае і трывіяльнае са сталом, і іншае — можна ўкласці шмат сэнсаў і метафар. І сам "стол" у нас ужываецца як сімвал", — адзначыў мастак Заслонаў.

Паводле яго слоў, відэа-арт значна адрозніваецца ад кіно.

"У кіно калі чалавек сыходзіць з сярэдзіны фільма — значыць, яму вельмі моцна не спадабалася. А прагляд на выставах мае на ўвазе пастаяннае абнаўленне гледачоў. Хтосьці можа паглядзець усяго хвіліну, хтосьці — некалькі разоў запар. Мы спадзяемся, што гэта будзе кранаць людзей. Мы ўжо апрабавалі відэа на вядомых еўрапейскіх куратарах і мастаках, на некалькіх гледачах — ва ўсіх узнікае жаданне даведацца, што ж будзе далей", — дадаў суразмоўца Sputnik.

Час на падрыхтоўку

На думку стваральнікаў "Стала", Мінкульт аддаў ім перавагу ў тым ліку і таму, што іх праект да моманту прыняцця рашэння ўжо быў гатовы.

"Наш праект таму і быў прывабны для Мінкультуры, таму што ён ужо існаваў. Бо той час, які адводзяць на падрыхтоўку павільёна… Вось 1 лютага прадстаўлялі канцэпцыю, а заставалася да адкрыцця біенале тры месяцы. Падобныя праекты за тры месяцы не робяцца", — сказаў Заслонаў.

Да прыкладу, Францыя абрала канцэпцыю свайго павільёна больш за год таму. Год асэнсоўвала і працавала над праектам. Беларуская каманда ж свой праект стварала за ўласныя грошы. Прычым свой "Стол" яны стваралі не спецыяльна для біенале — ідэя нарадзілася сама па сабе, а затым ужо з'явіліся спосабы яе прадэманстраваць.

Продюсер Виктор Лобкович
© Sputnik / Виктор Толочко
Прадусар Віктар Лабковіч

"Мы думалі пра праект не як пра нешта для біенале, хоць любы твор мастацтва трэба паказваць. Чым больш людзей убачаць яго — тым лепш. Раней падавалі праект на фестываль у Канаду і прайшлі папярэдні адбор, але потым "склалі" ўсё разам і зразумелі, што гэта для чагосьці большага, чым проста фестываль. Вырашылі тады і падаваць на такую вялікую выставу", — распавёў Лабковіч.

Міністэрства культуры, як адзначылі суразмоўцы Sputnik, не ўмешваецца ў працэс падрыхтоўкі, а, наадварот, усяляк дапамагае. Выдзеленыя дзяржавай грошы, у прыватнасці, пойдуць на арэнду павільёна, плакаты і каталогі.

"Міністэрства культуры пакрывае асноўную частку выдаткаў, але шукаем і спонсарскія грошы — укласціся цалкам у выдаткаваны бюджэт мы не можам. Міністэрства прадастаўляе 50 тысяч еўра на ўдзел у біенале", — прызнаўся Лабковіч.

Беларускія гледачы і планы

Заслонаў нагадаў, што Беларусь удзельнічае ў біенале ў пяты раз. Каманда не хавае хвалявання, але пры гэтым настойвае — прысутнічаць на форумах такога ўзроўню прынцыпова важна.

"Калі краіна ўдзельнічае ў такога ўзроўню мерапрыемствах — значыць, яна існуе, і пра гэта людзі ведаюць ва ўсім свеце. Для нас галоўнае — каб пра краіну казалі, прызнавалі яе цікавай. Проста ўдзел любога беларускага мастака або музыканта ў любым музычным форуме — велізарны плюс для краіны", — адзначыў мастак.

У Мінску "Стол" куратары абяцаюць паказаць пасля біенале — як яны прызналіся, менавіта беларускі глядач для іх самы важны і запатрабаваны, і яны абавязкова пакажуць праект суайчыннікам.

Венецыянская біенале пройдзе з 13 траўня па 26 лістапада, беларускі павільён афіцыйна адкрыецца 11 траўня.

Тэги:
мастацтва, Сучаснае мастацтва, мастакі, культура і мастацтва, Венецыянская біенале, Сяргей Талыбаў, Віктар Лабковіч, Раман Заслонаў, Венецыя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы