05:00 24 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Дударскі фэст-2017

Дуда як сімвал вернасці традыцыям – "Дударскі фэст-2017" прайшоў у Мінску

© Sputnik/ Юлія Хвошч
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
33183

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел гурты "Стары Ольса", Pawa, PiobRock, Lity Taler, Hardwood, Sakramant і Trollwald.

МІНСК, 9 кра — Sputnik, Юлія Хвошч. Першы беларускі фестываль сярэднявечнай музыкі "Дударскі фэст" у чарговы раз прайшоў у Мінску, гэтым разам у сталічным клубе Re: Public. 

Мэта фестывалю — пазнаёміць моладзь з традыцыямі, прывіць ей любоў да свайго, беларускага, але зрабіць гэта цікава і нават апантана, ну, і, канешне, даць зразумець, наколькі магутны гэты інструмент — беларуская дуда.

Дударскі фэст-2017
© Sputnik/ Юлія Хвошч
Вядоўца "Дударскага фэсту-2017" і адзін з яго заснавальнікаў Зміцер Сасноўскі

"Дуда — гэта душа нашага народу. Гэта голас самой нашай зямлі. Гэта шалёны подых усіх піроў і карчомных вечарынаў. Візгат старых танцаў і пранікнёнае гучанне абрадавых спеваў. Голас пахаванняў і развітання з загінулымі сябрамі. За сотні і сотні гадоў. Наш Дударскі фэст — шчырае вяртанне традыцыі", — распавялі арганізатары "Дударскага фэсту".

Дударскі фэст-2017
© Sputnik/ Юлія Хвошч
Былы ўдзельнік Litvintroll, лідэр гурта Sakramant Васіль Верабейчыкаў

Характэрна, што мерапрыемства наведала не толькі моладзь, было шмат людзей і больш сталага ўзросту. Таксама на танцпляцы былі заўважаны і замежныя госці нашай краіны.

"Мы трапілі сёння ў клуб выпадкова. Наш мінскі сябра паклікаў нас і сказаў, што тут мы зможам пабачыць крыху беларускай культуры. Я ў шоку ад таго, як беларусы спалучаюць металічныя гукі і традыцыі. Шмат гасцей у нацыянальных строях, людзі танчаць нацыянальныя танцы! Гук якасны, музыкі "драйвовыя". Не думала, што можна так "адрывацца" пад фолк-музыку", — распавяла замежная госця.

Са старадаўніх часоў дуда лічылася мужчынскім існтрументам, але сёння з'явіўся трэнд на дзяўчын-дударак, што выглядае вельмі і вельмі прывабна. Гледачы мелі магчымасць гэта адзначыць падчас выступлення PiobRock.

Выступленне гурта Стары Ольса на Дударскім фэсце-2017
© Sputnik/ Юлія Хвошч
Выступленне гурта "Стары Ольса" на "Дударскім фэсце-2017"

Старадаўнія застольныя песні ў беларускай публіцы, як правіла, асацыіруюцца з гуртом "Стары Ольса". Удзельнікі калектыву прыляцелі на мінскі канцэрт з ЗША напярэдадні. Дарэчы, вядоўцай мерапрыемства, як і заўжды, быў лідэр "Ольсаў" Зміцер Сасноўскі. Падчас іх выступу не абыйшлося ні без прэм'ер, ні без усенароднай "Карчмы". Ну а напрыканцы гурт выканаў неўміручую "Highway to hell" у аранжыроўцы народных інструментаў.

Выступленне гурта "Стары Ольса" не магчыма ўявіць без сярэднявечных танцаў. На танцляцы традыцыйна знаходзіліся юнакі і дзяўчаты, якія ведалі, як танчылі нашыя продкі і дэманстравалі гэта астатнім. Вынік — увесь танцпляц у адзіным дружным карагодзе.

Дударскі фэст-2017
© Sputnik/ Юлія Хвошч
Скрыпачка гурта Pawa

Наступны гурт Pawa прыемна здзівілі — калектыў вельмі моцны. Не тое, каб я не чула іх раней, але зрабілася ўражанне, што яны вельмі выраслі як музыкі. Яны натуральныя і шчырыя. У іх музыцы не чуваць займання ад замежных гуртоў, але ў плане аранжыроўцы гурт гучыць па-еўрапейску, шчыльна.

Дударскі фэст-2017
© Sputnik/ Юлія Хвошч
Вакаліст гурта Sakramant

Колькі гадоў таму яшчэ існаваў выбітны беларускі металічны гурт Litvintroll, які ў 2015 распаўся на Sakramant і Trollwald. Абодва гурта значыліся хэдлайнерамі і выступалі адзін за адным. Зміцер Сасноўскі іх так і прадставіў публіцы — разам.

Дударскі фэст-2017
© Sputnik/ Юлія Хвошч
Вядоўца мерапрыемства Зміцер Сасноўскі прадстаўляе былых удзельнікаў Litvintroll

"Вось жылі сабе тролі ў вялікім племені "Літвінтроль". І раптам унутры гэтага племені ўзнікла праблема — адныя тролі не хочуць піць з другімі тролямі. І падзяліліся тролі на дзве часткі, і ўтварылася два племені беларускіх троляў. І тады балотныя тролі перасталі любіць падземных троляў. Адно племя пачало называцца Sakramant, а другое — Trollwald. І зараз на адной пляцоўцы, выступаючы адзін за другім, сустрэнуцца дзве часткі аднаго велізарнага народу, які завецца "Літвінтроль", — распавёў вядоўца са сцэны.

Дударскі фэст-2017
© Sputnik/ Юлія Хвошч
Лідэр гурта Trollwald

Мабыць, не так шмат часу мінула ад распаду вялікага племені Litvintroll, але гурты былі вельмі падобныя, як па моцнай энергетыцы, так і па гуку, нават па святлу. У звычайнага слухача, калі б ён не глядзеў на сцэну, магло б скласціся ўражанне, што гэта адзін калектыў. Ну, а калі б глядзеў, то адзначыў бы магутную харызму дудара ў "Сакраманта" і вакаліста ў "Трольвалда". Апошні, дарэчы, выйшаў на сцэну напаўголым і з плёткай у руцэ. Музыка ж абодвух гуртоў нечым нагадвала старую добрую "Металіку". З адной акалічнасцю. Гэта была беларуская музыка. Гэта была дуда. 

По теме

ВІДЭА: беларуская дуда — родная сястра шатландскай валынкі
"Дударскі фэст-2017": Троль з плёткай і Highway to Hell пад дуду
Тэги:
Фестываль, Музычныя жанры, Стыль жыцця і адпачынак, Дударскі фэст, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы