14:10 09 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
4420

Легендарны рок-гурт паведаміў, што зможа выступіць у Кіеве ўвечары ў сераду, як і ў пятніцу ў Варшаве.

МІНСК, 18 ліп — Sputnik. Рашэнне аб магчымым пераносе канцэрта Depeche Mode у Мінску будзе прынята цягам бліжэйшых дзён, паведамілі ўдзельнікі гурта на старонцы ў Facebook.

Канцэрт брытанскага гурта быў адменены напярэдадні з-за рэзкага пагаршэння стану здароўя саліста калектыву Дэвіда Гаана — ён быў шпіталізаваны ў 9-ю сталічную бальніцу, адкуль яго выпісалі раніцай у аўторак.

"Мы рады паведаміць, што стан Дэйва палепшыўся і мы сёння адправімся ва Украіну для падрыхтоўкі шоу ў Кіеве заўтра ўвечары", — паведамілі ў суполцы.

Акрамя канцэрта ў сераду ў Кіеве, Depeche Mode выступяць і ў пятніцу — у сталіцы Польшчы.

"Фанатам з квіткамі на ўчорашняе шоу ў Мінску: мы вывучаем усе магчымасці і будзем мець больш інфармацыі ў бліжэйшыя дні. Дзякуй вам усім за падтрымку і добрыя пажаданні мінулай ноччу і сёння раніцай", — адзначылі на старонцы Depeche Mode.

У сталічнай бальніцы Гаану паставілі дыягназ "мезадэніт" — у яго была рэзкая боль у вобласці жывата, аднак сёння здароўю спевака нічога не пагражае.

Тэги:
Depeche Mode, Беларусь

Галоўныя тэмы