02:21 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Гурт Catharsis на фестывалі Наш Грунвальд-2017

Фестываль "Наш Грунвальд" абвясціў аб наборы музыкаў на сезон-2018

© Photo : Александр Калачев
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
44061

У музыкаў фолк-, рок- і метал- напрамкаў з'явілася ўнікальная магчымасць выступіць на адным з найбуйнейшых беларускіх летніх open air.

МІНСК, 7 ліс — Sputnik. Арганізатары фестывалю гістарычнай рэканструкцыі "Наш Грунвальд" абвясцілі аб пачатку прыёму заявак ад музыкаў на сезон 2018. У наступным годзе фестываль пройдзе ў 10-ы раз.

Двухдзённы фестываль "Наш Грунвальд" з'яўляецца аднім з найбуйнейшых летніх оpen air Беларусі і штогод праходзіць у фармаце "фестываль у фестывалі" — у межах фестывалю гістарычнай рэканструкцыі праходзіць музычны фестываль "Пір пасля бітвы".    

Заяўку на ўдзел можа падаць кожны калектыў, чыя музыка адпавядае фармату мерапрыемства. Пасля завяршэння прыёму заявак арганізатарамі будзе праведзены адбор з ліку заяўленых каманд. 

"У першую чаргу адбор будзе праходзіць з ліку каманд, якія граюць folk/folk-rock і вытворныя напрамкі, сумежныя стылі, усе варыяцыі этна-музыкі, альбо калектывы, якія выкарыстоўваюць у сваёй творчасці сярэднявечныя інструменты, матывы і г. д.", — распавялі Sputnik арганізатары фестывалю.   

Яны таксама падкрэслілі, што музыка калектываў, якія падаюць заяўку на ўдзел, павінна адпавядаць фестывальнай тэматыцы. "Калі гэта метал-каманда, то яе тэксты павінны быць з гераічнай лірыкай і адказваць агульнаму настрою фестывалю".

На фестывалі ў 2018-м годзе будуць працаваць дзве сцэны — галоўная і акустычная, таму да ўдзелу запрашаюцца каманды як з электрычным, так і з акустычным гучаннем. 

Адправіць заяўку на ўдзел у фестывалі можна праз пошту па адрасе berserk.theatre@gmail.com, або пакінуўшы ў сацыяльных сетках не пазней за 1 чэрвеня 2018 года. Заяўка павінна змяшчаць невялікі аповяд аб калектыве, аўдыё або відэа-запіс выступу.

© Sputnik Юлія Хвочш / Аляксандр Шурмелёў
"Пір пасля бітвы": "Кукрыниксы" выступілі ў "Дудутках"

Фестываль "Наш Грунвальд" — міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі, прысвечаны ваеннай і свецкай культуры.   

Цэнтральнае мерапрыемства фестывалю — рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і саюзнікаў: Вялікага Княства Літоўскага (сучасная Беларусь) і Каралеўства Польскага.  

За 9 гадоў правядзення open air на фестывальнай сцэне выступілі такія каманды, як "Северный флот", "Кукрыниксы", Catharsis, "Эпидемия", "Мельница", Gods Tower і іншыя.

Тэги:
музыка, Фестываль, Наш Грунвальд, Экстрым-тэатр "Берсерк", Беларусь

Галоўныя тэмы