21:02 24 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.43
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
5010

У гістарычным цэнтры Гомеля адкрыўся магазін, на паліцах якога можна знайсці бартавую навігацыйную свяцільню, ляльку з чалавечым тварам і іншыя дзіўныя рэчы.

МІНСК, 7 ліс — Sputnik. Ідэя адкрыць магазін эксклюзіўнага хэндмэйду належыць гомельскай прадпрымальніцы Ліліі Калюжнай, Sputnik ацаніў асартымент гандлёвага аб'екта.

Гаспадыня незвычайнай гандлёвай кропкі называе "Сваю палічку" арт-пляцоўкай і запрашае заявіць пра сабе майстроў з усіх куткоў Беларусі. 

Арт-площадка Свая палiчка расположена в старой части Гомеля на Ирининской, 16а
© Sputnik / Мария Амелина
Арт-пляцоўка "Свая палiчка" размесцілася ў старой частцы Гомеля на Ірынскай, 16а

Проста здаваць паліцы ў арэнду — сумна, прызнаецца Калюжная. Самародкаў вельмі шмат, і ў кожнага ёсць свая гісторыя прыходу ў рамесніцтва. Усё гэта вельмі цікава і нават карысна ведаць творчым людзям.

"Праект мае сацыяльную накіраванасць. Мы гатовы дапамагаць умельцам рэкламаваць сваю творчасць, запрашаць на майстар-класы, кансультаваць па пытаннях рамеснай дзейнасці", — тлумачыць нюансы прадпрымальніца.

Вместо разрезания красной ленточки Лилия Калюжная (справа) предложила официальным гостям развязать шарф дружбы
© Sputnik / Мария Амелина
Замест разразання чырвонай стужачкі Лілія Калюжная (справа) прапанавала афіцыйным гасцям развязаць шалік сяброўства

Вялікія і маленькія паліцы здаюцца ў арэнду за сімвалічную плату. Пры гэтым рамеснікі атрымліваюць у добрым месцы горада стацыянарную афлайн-краму, а пакупнікі — выбар сувеніраў на любы густ і кашалёк.

К официальному открытию на палiчках разместились работы 70 умельцев
© Sputnik / Мария Амелина
Да афіцыйнага адкрыцця на "палiчках" размесціліся працы 70 умельцаў

Канвеерных рэчаў на паліцах няма. Калі гэта лялька, то абавязкова з бляскам у вачах, калі свяцільня, то "нелегальна знятая з упаўшага НЛА".

"На мяне незгладжальнае ўражанне зрабілі іконы, выкананыя ў тэхніцы дэкупаж. Я ў шоку, што іх аўтар доўгі час быў прыкаваны да ложка, і менавіта рамяство прымусіла яго падняцца", — прызнаецца першая наведвальніца Вікторыя Трухан.

Поточных вещей на полках нет
© Sputnik / Мария Амелина
Усе рэчы на паліцах - унікальныя

Змешванне стыляў і матэрыялаў не палохае гамяльчанку Кацярыну Макараву. Майстар хэндмэйду абгрунтавалася на паліцах адной з першых. Кажа, удзел у праекце і асабіста Лілія Калюжная падганяюць тварыць, а не займацца штампоўкай сувеніраў.

"Па прафесіі я педагог мастацкіх дысцыплін. Усе мае лялькі "спісаны" з рэальных людзей. Попыт устойлівы, пакупнікі часта пазнаюць у маіх працах сябе ці знаёмых", — усміхаецца Кацярына.

Екатерина Макарова творит под псевдонимом Крэйда
© Sputnik / Мария Амелина
Кацярына Макарава творыць пад псеўданімам Крэйда

Ілона Герасімава захапілася шматковым шыццём у дэкрэтным адпачынку. Кожны вечар, калі справы па доме зроблены, юрыст па адукацыі дастае кавалачкі тканіны і пачынае "збіраць" дзіцячыя пакрывалы да 2-3, а часам і 5-й гадзіны раніцы.

"Працую толькі з беларускімі матэрыяламі, перавагу аддаю ільну. "Паля палічка" — гэта добры піяр для рамеснікаў і месца сустрэч з цікавымі людзьмі", — дзеліцца ўражаннямі Ілона.

Илона Герасимова второй год занимается лоскутным шитьем
© Sputnik / Мария Амелина
Ілона Герасімава другі год займаецца шматковым шыццем

Аб сацыяльным баку праекта казалі практычна ўсе ўдзельнікі цырымоніі адкрыцця крамы. Бо ў краме можна не толькі прадаваць творы ручной працы. Паэты і музыкі таксама часта не могуць знайсці пляцоўку для самавыяўлення. "Свая палічка" гатовая стаць месцам прыцягнення творчых людзей. 

Два месяца работы магазина в тестовом режиме показали, что пустовать полки не будут
© Sputnik / Мария Амелина
Два месяцы працы крамы ў тэставым рэжыме паказалі, што паліцы пуставаць не будуць

Праект падтрымліваюць грамадскае аб'яднанне "Адзінства", абласная арганізацыя Беларускага саюза жанчын і каледж народных мастацкіх промыслаў.     

Тэги:
Рамеснікі, Свая палічка, Гомель

Галоўныя тэмы