Neuro Dubel выпусцілі "Першы" альбом, запісаны ў Маскве

© Photo : Facebook / Александр КуллинковичАляксандр Кулінковіч, лідэр гурта Neuro Dubel
Аляксандр Кулінковіч, лідэр гурта Neuro Dubel - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Альбом быў запісаны на сродкі, сабраныя праз краўдфандынг, у ім амаль адсутнічае ненарматыўная лексіка.

МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Гурт Neuro Dubel прэзентаваў новы альбом "Першы", сродкі на які ўпершыню ў гісторыі калектыву былі сабраныя з дапамогай краўдфандынгу, паведамляе партал Experty.by.  

За звядзенне дыска адказваў Ілля Дзенісенка, гукарэжысёр "Наша радыё" (Масква). У кружэлку ўвайшло 14 кампазіцый.

Фестываль старажытнай кельцкай культуры Самайн прайшоў у Батанічным садзе - Sputnik Беларусь
"Всё_CRAZY" сыграюць бясплатна для ўсіх, народжаных у лістападзе

"Назва "Першы" падаецца лагічнай адразу па некалькіх прычынах акрамя краўдфандынгу. Напрыклад, упершыню на дыску практычна няма ненарматыўнай лексікі (толькі ў песні "Кінулі" ёсць слова). Таксама гэта першы альбом гурта, запісаны без удзелу другога вакаліста Юры Навумава, які пакінуў калектыў годам раней. Не кажучы ўжо пра першае ў гісторыі калектыву звядзенне дыску па-за межамі Беларусі", — пішуць музычныя крытыкі на сваім партале.

Сам жа Кулінковіч называе "Першы" лепшым у дыскаграфіі Neuro Dubel.

"Калі лічыць перыяд, калі Neuro Dubel быў модным гуртом, то так, лепшыя песні я ўжо напісаў. Гэта "Охотник и сайгак", "Переехало комбайном". Але насамрэч яны не лепшыя, а проста трапілі тады ў хвалю. У новым альбоме будзе шмат вельмі дастойных кампазіцый. Не зусім характэрных для нас. Я чалавек звычкі, запісваліся ў адной студыі, на адным гуку. Але гэтым разам мы зламалі шаблон. У мяне быў больш пісьменны падыход да напісання песень — больш асэнсаваны", — распавёў лідэр калектыву.

"Першы" — дванаццаты студыйны альбом калектыву. Канцэртная прэзентацыя адбылася 6 лістапада ў клубе Re:Public. Папярэдні альбом "На Марс!" выйшаў у 2015 годзе.

Стужка навiн
0