"Всё_CRAZY" сыграюць бясплатна для ўсіх, народжаных у лістападзе

© Sputnik / Юлія ХвошчФестываль старажытнай кельцкай культуры Самайн прайшоў у Батанічным садзе
Фестываль старажытнай кельцкай культуры Самайн прайшоў у Батанічным садзе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На канцэрце таксама выступяць масквічы "Братья Котелки", а "Капитан Смоллетт" з Пскова прэзентуюць новы альбом.

МІНСК, 25 кас — Sputnik. Штогадовы канцэрт усіх "лістападаўскіх" адбудзецца 25 лістапада ў клубе Beer&Wine, уваход на свята для ўсіх, народжаных у лістападзе, будзе вольным па прад'яўленні пашпарта, распавялі ўдзельнікі гурта карэспандэнту Sputnik.

Штогод кельцкія панкі "Всё_CRAZY" ладзяць вялікі дзень нараджэння для ўсіх, народжаных у лістападзе. Справа ў тым, што ў гурта вельмі шмат сяброў, якія нарадзіліся ў гэтым месяцы, у тым ліку і тры ўдзельнікі калектыву — вакаліст Сір, вакалістка Шуня і бас-гітарыст Пятровіч.

Беларускі кель-панк калектыў Всё_crazy - Sputnik Беларусь
"Всё_Crazy": кельцкі панк і марская рамантыка

"Мы кожны год збіраем сяброў на гэты канцэрт, бо з цягам часу зразумелі, што калі святкаваць гэтыя дні нараджэння паасобку, то гэта можа быць вельмі небяспечным для здароўя. Таму і вырашылі цэнтралізаваць усе святы ў адзін дзень народзінаў "лістападаўскіх", — распавялі ўдзельнікі калектыву.

Удзельнікі калектыву маюць дамову з арганізатарамі клубу аб тым, што кожны, хто прад'явіць пашпарт з лістападаўскай датай нараджэння, патрапіць у на канцэрт бясплатна.

Сёлета калектыў вырашыў крыху пашырыць геаграфію свята і запрасіў выступіць разам гурт "Капитан Смоллетт" з Пскова, які ў гэты вечар прэзентуе свой новы альбом, і "Братья Котелки" з Масквы, якія зайграюць для іменіннікаў ірландскі акустычны фолк. 

Стужка навiн
0