Еўрапейскі суд вынес пастанову аб прызначэнні Польшчы штодзённага штрафу ў памеры 100 тысяч еўра на карысць Еўракамісіі за высечку Белавежскай пушчы. Аднак МЗС Польшчы не лічыць гэта канчатковым вердыктам.
Улады краіны могуць прадставіць суду свае заўвагі па справе да 4 жніўня. Мяркуецца, што ўвесь працэс можа зацягнуцца на два гады.