https://bel.sputnik.by/20170730/es-razgledzic-spravu-ab-vysechcy-polshchaj-belavezhskaj-pushchy-da-voseni-1030040581.html
ЕС разгледзіць справу аб высечцы Польшчай Белавежскай пушчы да восені
ЕС разгледзіць справу аб высечцы Польшчай Белавежскай пушчы да восені
Sputnik Беларусь
Улады краіны могуць прадставіць суду свае заўвагі па справе да 4 жніўня. Мяркуецца, што ўвесь працэс можа зацягнуцца на два гады. 30.07.2017, Sputnik Беларусь
2017-07-30T16:04+0300
2017-07-30T16:04+0300
2017-07-31T15:16+0300
навіны
галоўнае
прырода
у свеце
польшча
юнеска
ес
суд
беловежская пуща
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101552/87/1015528778_0:244:2756:1803_1920x0_80_0_0_a3201fc858e6a1e826731bb66c6ed037.jpg
МІНСК, 30 ліп — Sputnik. Суд Еўрасаюза пацвердзіў забарону ўладам Польшчы на высечку лясоў у Белавежскай пушчы да разгляду справы, якая можа завяршыцца ў жніўні-верасні бягучага года, перадаюць польскія СМІ.Адзначаецца, што суд разгледзіць дадзеную справу па паскоранай працэдуры. Да завяршэння разгляду Польшча не мае права праводзіць высечку. Пакуль няма інфармацыі, ці ёсць верагоднасць, што суд выдасць дазвол на гэта.Раней паведамлялася, што ўрэгуляванне спрэчкі па Белавежскай пушчы можа заняць да двух гадоў.У канцы ліпеня Суд ЕС пастанавіў спыніць высечку пушчы, гэтае рашэнне было вынесена па запыце Еўракамісіі. Уладам Польшчы прадастаўлена магчымасць падаць суду свае заўвагі да 4 жніўня.Раней Польшча пачала санітарную высечку сваёй часткі Белавежскай пушчы, якая не з'яўляецца часткай запаведніка. Прычынай была названая беспаспяховая барацьба з жуком-караедам, які знішчыў дрэвы.Белавежская пушча, праз якую праходзіць мяжа паміж Беларуссю і Польшчай, з'яўляецца найбуйнейшым астаткам першабытнага лесу ў Еўропе. Белавежскі нацыянальны парк, які знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, як і беларуская частка ўключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
https://bel.sputnik.by/20170709/yuneska-zaklikae-polshchu-spynic-vysechku-u-belavezhskaj-pushchy-1029683706.html
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101552/87/1015528778_0:157:2756:1890_1920x0_80_0_0_c012dd245c46ad3517e8f5e8f0e1927e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , галоўнае, прырода, у свеце, польшча, юнеска, ес, суд, беловежская пуща
навіны , галоўнае, прырода, у свеце, польшча, юнеска, ес, суд, беловежская пуща
ЕС разгледзіць справу аб высечцы Польшчай Белавежскай пушчы да восені
16:04 30.07.2017 (абноўлена: 15:16 31.07.2017) Улады краіны могуць прадставіць суду свае заўвагі па справе да 4 жніўня. Мяркуецца, што ўвесь працэс можа зацягнуцца на два гады.
МІНСК, 30 ліп — Sputnik. Суд Еўрасаюза пацвердзіў забарону ўладам Польшчы на высечку лясоў у Белавежскай пушчы да разгляду справы, якая можа завяршыцца ў жніўні-верасні бягучага года, перадаюць польскія СМІ.
Адзначаецца, што суд разгледзіць дадзеную справу па паскоранай працэдуры. Да завяршэння разгляду Польшча не мае права праводзіць высечку. Пакуль няма інфармацыі, ці ёсць верагоднасць, што суд выдасць дазвол на гэта.
Раней паведамлялася, што ўрэгуляванне спрэчкі па Белавежскай пушчы можа заняць да двух гадоў.
У канцы ліпеня Суд ЕС пастанавіў спыніць высечку пушчы, гэтае рашэнне было вынесена па запыце Еўракамісіі. Уладам Польшчы прадастаўлена магчымасць падаць суду свае заўвагі да 4 жніўня.
Раней Польшча пачала санітарную высечку сваёй часткі Белавежскай пушчы, якая не з'яўляецца часткай запаведніка. Прычынай была названая беспаспяховая барацьба з жуком-караедам, які знішчыў дрэвы.
Белавежская пушча, праз якую праходзіць мяжа паміж Беларуссю і Польшчай, з'яўляецца найбуйнейшым астаткам першабытнага лесу ў Еўропе. Белавежскі нацыянальны парк, які знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, як і беларуская частка ўключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.