З-за каронавіруса ў адным з нямецкіх гарадкоў прыйшлося зачыніць большасць крам за выключэннем тых, дзе прадаюць кнігі, прадметы для DIY і тавары першай неабходнасці. Глядзіце на відэа, якое выйсце знайшоў адзін з модных буцікоў.
У пасёлку Дайго пачалі вырабляць паперу "васі" для друку сертыфікатаў. Гэта тая самая папера, якую часам памылкова называюць "рысавай". Мы не ведаем, ці пройдуць Гульні ў гэтым годзе, але калі яны адбудуцца, то сертыфікаты будуць трывалымі і вельмі даўгавечнымі.